Выпускны ў аграрным каледжы

 

29 чэрвеня ў Маларыцкім аграрным каледжы традыцыйна ўрачыста ўручалі дакументы аб завяршэнні навучання. 117 выпускнікоў (20 з іх навучаліся на аснове агульнай базавай адукацыі) развіталіся са сваёй навучальнай установай.

Апладысментамі прысутныя сустракалі навучэнцаў 304 групы і яе куратара Наталлю Уласюк, а таксама майстроў Алега Піпко, Мікалая Пакроўскага, навучэнцаў 305 групы і яе куратара Любоў Заруцкую, майстра Людмілу Няфёдаву, Дзмітрыя Навумчык,а групу 306 і яе куратара Сяргея Кавалевіча, майстра Валерыя Хоміча, групу 307 і яе куратара Юрыя Ківачука, майстра Андрэя Сацюка, групу 82 і яе куратара Алену Косік, майстра Алену Бурштын.

Са словамі прывітання да маладых спецыялістаў звярнулася дырэктар установы Алена Талашка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Галіна Стасюк.

Лепшыя навучэнцы аграрнага каледжа традыцыйна былі ўзнагароджаны граматамі за поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у спартыўным і грамадскім жыцці. Сёлета дыплом аб завяршэнні навучання з адзнакай і ганаровую грамату атрымалі Арцём Цяліга, Міхаіл Дутаў, Антон Цішчанка, Мікіта Уліцкі і Дзмітрый Чопік. Галіна Стасюк уручыла ім памятныя падарункі Маларыцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Акрамя таго, Арцём Цяліга атрымаў рэкамендацыю для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны па рашэнні педагагічнага савета Маларыцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, а Юрый Шульжык і Юрый Кавалеўскі – ад раённага камітэта грамадсакага аб’яднання “БРСМ”.

Усе выпускнікі аграрнага каледжа 2024 года атрымалі размеркаванне і накіраваны на першае месца працы ў сельгаспрадпрыемствы Брэста, Маларыцкага, Брэсцкага, Жабінкаўскага і Кобрынскага раёнаў. Там юнакі будуць працаваць трактарыстамі-машыністамі сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорый С, D і F, слесарамі па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання, электразваршчыкамі і вадзіцелямі.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

 

 

 

 

 

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий