Вучні Нядзельнай школы пры храме Мікалая Цудатворцы пабывалі ў паломніцкай паездцы па праваслаўных месцах г.Мінска

Вучні Нядзельнай школы пры храме Мікалая Цудатворцы г.Маларыты, іх настаўнікі і бацькі, а таксама  іерэй Сергій  Раманко пабывалі ў аднадзённай паломніцкай паездцы па праваслаўных месцах г.Мінска.

Спачатку паломнікі наведалі Свята-Духаў кафедральны сабор, які пабудаваны ў 1642 годзе. У ім захоўваецца цудатворная ікона Мінскай Божай Маці, якая, згодна з паданнем, у 1500 годзе прыплыла ўверх па цячэнні з Кіева у Мінск. Яе лічаць нябеснай заступніцай горада. У саборы таксама захоўваюцца мошчы святой Сафіі Слуцкай, асветніцы, якая жыла ў ХVІІ стагоддзі і была прылічана да ліку святых.

Наступны прыпынак  маларыцкіх паломнікаў – Свята-Лісавецінскі  жночы манастыр, заснаваны ў 1999 годзе і названы ў імя святой прападобнамучаніцы Елісаветы Раманавай. Пачынаўся манастыр з дзейнасці сястрыцтва ў імя той самай святой, створанага ў 1996 годзе. У манастыры цяпер жывуць больш за 100 сясцёр.

На тэрыторыі манастыра размешчана некалькі храмаў. Пад апекай манастыра знаходзяцца дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, псіханеўралагічныя дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, псіханеўралагічны дом-інтэрнат, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя… Манастырскі комплекс таксама ўключае два манаскія корпусы, рамесныя майстэрні царкоўнай творчасці, будынак нядзельнай школы і жылы корпус паломнікаў.

Вучні і іх бацькі таксама пабывалі і ў нацыянальным мемарыяльным комплексе “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ў выратаванні Айчыны нашай”, ля магілкі блажэннай Валянціны Мінскай, што знаходзіца ў Дзяржынскім раёне.

Усім паломніцкая паездка запомніцца надоўга, бо засталося многа станоўчых уражанняў ад убачанага і пачутага, судакранання са святынямі.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

 

 

Поделиться:
  •  
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий