Узнаўленне дарожнай разметкі на дарогах Маларытчыны для камфорту і бяспекі руху

Якасць дарожнага пакрыцця – паказчык таго, наколькі паспяховай з’яўляецца краіна. Дарогі – не толькі прадмет гонару, але і адзін з найважнейшых элементаў эканамічнай інфраструктуры краіны. Таму яны павінны быць камфортнымі, бяспечнымі, якаснымі.

На Маларытчыне якраз за гэта і адказвае ДРБУ-179. Па словах яго начальніка Юрыя Алексеюка, прадпрыемства займаецца не толькі рамонтам дарог, іх мадэрнізацыяй, але і ўтрыманнем у належным стане. Гэтае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі.
У аўторак, 9 ліпеня, напрыклад, Маларыцкае ДБУ-179 правяло ўзнаўленне дарожнай разметкі на ўчастку дарогі Збураж – Радзеж (да паварота на в. Галёўка). Цяпер ён для руху, як і раней, стаў не толькі камфортным, але і бяспечным.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий