Узорны фальклорны калектыў “Вясковая табала” выступіў на ХІІ рэспубліканскiм фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”

У г.п. Акцябрскі  Гомельскай вобласці  прайшоў ХІІ рэспубліканскi фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”. У ім прыняў удзел заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны фальклорны калектыў “Вясковая  табала” (Хаціслаўскі СДК, кіраўнік Галіна Хомік). Яна прадставіла  на фестывалі праграму, якая складалася з шасці блокаў, якая ўключала карагод, кадрыллю, мясцовы танец, спевы, прозу, найгрыш ансамблевы.

Па выніках творчага спаборніцтва “Вясковая табала” атрымала дыплом І ступені Х рэспубліканскага турніру дзіцяча-маладзёжных фальклорных калектываў “З рога – усяго многа”. Таксама калектыў узнагароджаны граматай арганізатараў фестывалю за любоў і павагу да традыцый спадчыны свайго краю.

Дыпломам І ступені адзначаны Арсеній Краўчук і Арына Люльковіч як пераможцы ХVІ рэспубліканскага  конкурсу выканаўцаў беларускіх народных  побытавых  парных танцаў “Лявоніха”. Ва ўзроставай групе 12-14 гадоў Арсеній і Арына прадэманстравалі журы элементы такіх аўтэнтычных танцаў, як “Матлет”, Пыдыспан”, “Какетка”, “Мікіта”, “Ва саду лі…” Дыпломам ІІ ступені журы фестывалю ва ўзроставай групе 15-20 гадоў (элементы танцаў “Кракавяк”, Полька-верацяно”, “Месяц”, “Мікіта”, “Яблычка”) адзначыла выступленне Руфіны Люльковіч і Цімафея Палуяна.

Граматамі арганізатараў фестывалю за выступленні  ўзнагароджаны Ганна Лук’янчук і Глеб Кацуба (узроставая група 15-20 гадоў), Арына Люльковіч і Арсеній Краўчук, Кіра Люльковіч і Максім Люльковіч (узроставая група 12-14 гадоў). Іх заслужаная ўзнагарода –  за пераемнасць і  працяг танцавальных традыцый свайго краю.

Падчас фестывальных дзён майстар-класы па вырабе прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва правялі Крысціна Зеніна (з саломы – дзявочага вянка), Арсеній Краўчук (з прыроднага матэрыялу), Ульяна Саўчук (выразанні выцінанкі), Кіра Люльковіч (па вырабе пояса). Акрамя таго, на гала-канцэрце пераможцаў фестывалю “Вясковая табала” танцавала   элементы такіх аўтэнтычных танцаў, як “Полька Асапава”, “Ночка”, На рэчаньку”, “Полька-бабачка”, “Пакруцюх”.

На “Берагіню” ездзілі і майстар народнай творчасці, кіраўнік гуртка “Традыцыі” Наталля Кавальчук  (Хаціслаўскі СДК) і майстар народных рамёстваў Ульяна Верашчагіна (Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці) са сваімі вырабамі. Жанчыны таксама адзначаны граматамі арганізатараў мерапрыемства.

Падчас фестывальнага шэсця “Вясковая табала” несла ляльку (вышыня 70 см), апранутую ў нацыянальны касцюм Маларыцкага строю адзення і вырабленую майстрамі Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці. Калектыў з Хаціслава на “Берагіні” прымаў удзел  у дэфіле ранейшага касцюма строю адзення і адноўленага майстрамі Маларыйцкага раённага цэнтра народнай творчасці па стадаўняй тэхналогіі “кажушком”.

Галіна Хомік адзначыла, што “Вясковая табала” не першы раз вынікова выступае на  “Берагіні”, які праводзіцца з 1998 года для захавання рэгіянальнай і мясцовай мастацкай культуры, падтрымкі і развіцця народнай творчасці.  Кожны прыезд хаціслаўскіх самадзейных артыстаў на фестываль і выступленне ім сустракаецца гледачамі на “біс”, а кампетэнтнае журы адзначае ўзнагародамі.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота апрадастаўлена Аленай Чэрнікавай.

Поделиться:
  • 2
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий