Труженики СПК “Доропеевичи” активно преодолевают тысячные рубежи во время уборочной кампании

У СВК “Дарапеевічы” сёлета на жніве задзейнічана 5 зернеўборачных камбайнаў. Па стане на ранак 31 ліпеня  тры экіпажы сельгаспрадпрыемства  ўжо пераадолелі тысячны рубеж па намалоце.

Падзякаваць камбайнерам за добрасумленную і ўзорную працу на поле прыехалі старшыня Маларыцкага раённага камітэта Аляксандр Корж, першы намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Галоўчык, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Губарэвіч, старшыня  Маларыцкай раённай  арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая  Русь” Галіна Стасюк, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Марыя Горнік, а таксама старшыня СВК “Дарапеевічы”  Васіль Юхімук.

Заслужаныя ўзнагароды атрымаў сямейны экіпаж у складзе камбайнераў Сяргея Бойкі і яго сына Максіма Бойкі. Яны з пачатку жніва намалацілі 1109 тон зерня новага ўраджаю. Не горшы паказчык і ў экіпажа ў складзе камбайнераў Андрэя Пураса і Івана Улезлы. Іх дасягненне – 1050  тон збожжа з 257 гектараў!

Не адстае ад старэйшых калег і маладзёжны экіпаж у складзе Віктара Гаўрылюка і Ільі Хамені. На камбайне “КЗС-1218” з пачатку ўборачнай кампазіі яны з 262 гектараў намалацілі 1023 тоны збожжа.

Ёсць у гаспадарцы і вадзіцелі-тысячнікі, якія задзейнічаны на адвозцы зерня. Першым у СВК “Дарапеевічы” ім стаў вадзіцель Сяргей Скрашчук. Цяпер на яго рахунку ўжо больш за 1800 тон перавезенага зерня.

31 ліпеня лік тысячнікаў у гаспадарцы папоўніў і вадзіцель Васіль Улезла. На аўтамабілі “МАЗ-551605” ён перавёз ужо больш за 1106 тон. Васіль Улезла таксама на полі прымаў віншаванні і словы падзякі за старанную працу на  хлебных палетках.

 Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара і Алега Крэмянеўскага.

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий