Да традыцыйнага дабрачыннага праекта Беларускай партыі “Белая Русь” «У школу – з “Белай Руссю”» падключылася і Маларытчына
Ініцыятарам яе правядзення на тэрыторыі нашага раёна стала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Паздзяйкіна.
Напярэдадні Дня ведаў яна разам са старшынёй Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Эдуардам Кандзярэшкам, дырэктарам цэнтра банкаўскіх паслуг № 120 адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк “Беларусбанк”» у горадзе Маларыта, старшынёй Маларыцкага раённага аддзялення Брэсцкай вобласці Беларускай партыі “Белая “Русь” Алегам Якубчыкам наведала сям’ю Надзеі Беражной. Госці пацікавіліся ў дзяцей –Давіда, Лізаветы і Вікторыі – як тыя правялі лета, ці падрыхтаваны да пачатку новага навучальнага года, пагаварылі пра планы на будучае. Дзеці расказалі пра свае захапленні, атрымалі ад гасцей канцылярскія тавары, падарункі і бірулькі “Юному школьніку – ад дэпутата парламента Беларусі”.
Кацярына Паздзяйкіна падкрэсліла, што правядзенне акцыі «У школу – з “Белай Руссю”» мае важнае сацыяльнае значэнне як для саміх дзяцей, так і для дарослых, якія дапамагаюць ім сабрацца ў школу. Гэты праект па-сапраўднаму яднае грамадства і даказвае, што беларусы ўмеюць клапаціцца адзін пра аднаго.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.