Нядзельная школа запрашае!

У Нядзельнай школе пры храме Мікалая Цудатворцы райцэнтра пачаўся новы навучальны год. Перад яго пачаткам быў адслужаны падзячны малебен і адбылася ўрачыстая лінейка. На ёй выступіў благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла. Ён пажадаў дзецям поспеху на шляху да пазнанняга Усявышняга, божага благаславення.

– У 2024/2025 навучальным годзе за парты села 115 хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў,  – гаворыць загадчыца Нядзельнай школы Ірына Андрайчук. – Заняткі арганізаваны ў сямі групах (класах). Навучанне праводзяць сем вопытных педагогаў. Гэта Надзея Верыч (1 клас), Ірына Каламіец (2клас), Юлія Сіжук (3 клас), Ірына Андрайчук (4 клас), Алена Пракаповіч (5 клас), Галіна Пажыдаева (6 клас), Алена Серада (7 клас). У Нядзельнай школе ў духу любові, без строгіх патрабаванняў і складаных правілаў дзяцей у даступнай форме вучаць асновам хрысціянскай веры. Заняткі ў школе таксама дапамогуць сучаснаму школьніку вызначыць тыя маральныя арыенціры і прынцыпы, якімі давядзецца карыстацца ў дарослым, ужо самастойным жыцці.

Прывесці сваіх дзяцей на заняткі ў Нядзельную школу ніколі не позна. У Мікалаеўскай царкве райцэнтра яны пачынаюцца пасля позняй бажэственнай  літургіі кожную нядзелю.

 Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий