Ведаць гісторыю малой радзімы
У Маларыцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці прайшоў тыдзень, прысвечаны святкаванню 75-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці.
Нвучэнцы паўдзельнічалі ў анкетаванні “Мая малая радзіма”. У групах прайшлі інфармацыйныя гадзіны на тэму “Брэстчына: учора, сёння, заўтра”. У час тыдня была запланавана экскурсія ў музей СШ №2. У бібліятэцы ліцэя прайшла выстаўка літаратуры “Дарогамі гісторыі па Брэсцкай вобласці”. А яшчэ па ініцыятыве прафсаюзнага камітэта навучэнцаў ліцэісты арганізавалі ў горадзе акцыю “Маё лепшае слова аб Брэстчыне”. Юнакі звярталіся да прахожых з пытаннем, ці ведаюць тыя, якое свята адзначае сёлета Брэсцкая вобласць, цікавіліся, ці знаёмы маларытчане з гісторыяй утварэння і развіцця Брэстчыны.
Усім, хто прыняў удзел у акцыі, навучэнцы ліцэя ўручылі лістоўкі з інфармацыяй аб асноўных вехах утварэння Брэсцкай вобласці. Увогуле галоўнай мэтай акцыі было пашырэнне інфармаванасці маларытчан аб важнай даце – юбілеі Брэстчыны.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі.
Фота Вольгі НАЗАРУК.
Опубликовано в “ГЧ” 3.12.2014 г.