Цікавыя і карысныя мерапрыемствы пазаўрочнага жыцця вучняў

 Вучні 6 «А»  класа раённай гімназіі жывуць цікавым  і насычаным пазаўрочным жыццём. Класны кіраўнік Аліна Дэйнак для сваіх 22 дзяўчат і хлопцаў арганізоўвае і праводзіць шмат цікавых і карысных мерапрыемстваў. Настаўніца не шкадуе свайго часу і сіл, каб зрабіць школьныя гады вучняў незабыўнымі. Вось апошняе таму пацвярджэнне.

Нядаўна  шасцікласнікі вырашылі  праверыць сваё рыбацкае шчасце. Такая ідэя ўзнікла падчас чарговай класнай гадзіны некалькі тыдняў таму. Нарэшце вырашылі задуманае ажыццявіць.

–Як жонка рыбака, – гаворыць Аліна Леанідаўна, – ведаю, што восенню вада пачынае астываць, а рыба актывізуецца, рыхтуючыся да халадоў. Плотка, карась, акунь і лешч – усе яны пачынаюць актыўна карміцца, што павялічвае шанцы на ўдалую рыбалку. Але для таго каб лоўля на паплавок стала   паспяховай, трэба ведаць некаторыя асаблівасці.

Пра іх падрабязна і расказала класны кіраўнік сваім вучням перад тым, як накіравацца ў гарадскі парк.  Там, на беразе вадаёма, частка з вудамі сядзяць рыбакі. Кажуць, што рыба добра клюе. На кручок можа ўчапіцца любая рыбіна. Часам трапляе і сомік, і  плотка, і нават шчупачок.

Вырашылі лавіць на чарвякоў. Хлопцы накапалі так іх многа, што здавалася, быццам бы будуць вудзіць некалькі дзён!  Выбралі  шасцікласнікі зручнае месца, закінулі вуды і пачалі чакаць.  Неўзабаве пачало кляваць адразу ў некалькіх рыбакоў. Паплаўкі тapгaнуліся paз-дpyгi і знiклі пaд цёмнaй вaдoю. Колькі было радасці!..

  Сумесная рыбалка падарыла шасцікласнікам шмат станоўчых эмоцый і магчымасць атрымаць асалоду ад самога працэсу лоўлі рыбы на паплавок на свежым восеньскім паветры. Вучням Аліны Дэйнак рыбалка спадабалася  і запомнілася. Яны  вырашылі, што вудзіць рыбу класам пойдуць яшчэ не адзін раз.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

 

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий