Музычна-забаўляльнае свята “Пасвячэнне ў вучні” адбылося для першакласнікаў раённай гімназіі

У мінулую суботу, 28 верасня, у раённай гімназіі было незвычайна шматлюдна. Разам з першакласнікамі ва ўстанову адукацыі завіталі іх сятрычкі і брацікі, а таксама бацькі, бабулі і дзядулі. Ва ўпрыгожанай актавай зале іх ужо чакалі казачныя персанажы. У назначаны час пачалося чаканае музычна-забаўляльнае свята “Пасвячэнне ў вучні”.

У 2024/2025 навучальным годзе ў раённай гімназіі ўпершыню за парты  села 70  непаседлівых, дапытлівых і цікаўных дзяўчынак і хлопчыкаў. У краіну ведаў яны накіраваліся разам са сваімі першымі настаўнікамі: Марынай Сіпчук, Таццяна Пракошынай і Аленай Алесік. За час вучобы першакласнікі ўжо сталі больш самастойнымі і адказнымі, ведаюць літары, цудоўна лічаць да дзесяці, умеюць спяваць і танцаваць.

Кульмінацыйным момантам свята стала вымаўленне першакласнікамі абяцання не толькі добра вучыцца, але і быць паслухмянымі, адказнымі, старацца прыгожа пісаць і хутка чытаць, ніколі не спрачацца з сябрамі, дапамагаць адзін аднаму. Пасля гэтага да дзяўчат і хлопцаў звярнулася намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі Ірына Каламіец, якая пажадала ўсім першакласнікам поспехаў на шляху да пазнання,  шчаслівага і ўдалага падарожжа па краіне ведаў. Затым дзяўчаты і хлопцы атрымалі свой “першы” гімназічны дакумент  – пасведчанне вучняў.

Яркае, вясёлае, прыгожае свята надоўга запомніцца першакласнікам і іх бацькам! У добры шлях па краіне ведаў, маленькія гімназісты!

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

 

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий