Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка ў ГДК прайшло святочнае мерапрыемства

Падчас яго словы шчырых віншаванняў, добрых пажаданняў, прызнання важнасці і бездакорнасці працы гучалі ў адрас дарожнікаў Маларыцкага ДРБУ №179. З прафесійным святам іх шчыра павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Сцепанюк. Ён падкрэсліў, што дарогі – гэта перш за ўсё людзі, якія ўкладваюць сваё жыццё, здароўе, душу ў работу ў любы час сутак, працуюць на бяспеку і камфорт руху, і ўручыў граматы Маларыцкага райвыканкама вытворцу работ Валерыю Захарчуку, намесніку начальніка – галоўнаму інжынеру ўпраўлення  Юрыю Крэню.

Старшыня Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Эдуард Кандзярэшка  адзначыў, што прафесія дарожніка асаблівая, з уласцівай ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але, перш за ўсё, гэта напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыянальнай самааддачы, прафесійных ведаў, адказнасці. З усім гэтым выдатна спраўляецца калектыў маларыцкіх дарожнікаў. З рук Эдуарда Кандзярэшкі заслужаныя ўзнагароды атрымалі  начальнік ДРБУ-179 Юрый Алексяюк,  вадзіцель Аляксандр Шаўрук.

Падчас святочнага мерапрыемства маларыцкіх дарожнікаў з прафесійным святам павіншаваў генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага  прадпрыемства «Брэстаблдарбуд» Сяргей Панчанка. Ён адзначыў, што аўтатранспартны комплекс, які лічыцца адной з ключавых стратэгічных галін эканомікі краіны, адыгрывае значную ролю ва ўмацаванні прамысловага і тэхналагічнага патэнцыялу краіны. Сёння перад дарожнікамі ставіцца задача па далейшым развіцці дарожнай гаспадаркі, мадэрнізацыі аўтадарожнай сеткі, павышэнні якасці будаўніцтва і ўтрымання дарог. Для яе выканання патрабуецца высокі прафесіяналізм, уменне працаваць, не шкадуючы часу і сіл, жаданне авалодваць новым абсталяваннем і сучаснымі тэхналогіямі, без якіх будаўніцтва і ўтрыманне дарог сёння проста немагчымы. Вопыт работы маларыцкіх дарожнікаў не пакідае сумненняў: усё гэта будзе рэалізавана на практыцы. Сяргей Панчанка агучыў, што ганаровае званне лепшага па прафесіі ў намінацыі “Лепшы машыніст змячальніка асфальтабетону” нададзена машыністу асфальтазмяшальнай устаноўкі асфальтабетоннага завода Маларыцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №179 Міхаілу Лесіку. Яго прозвішча насенена на Дошку гонару  прадпрыемства “Брэстаблдарбуд”. Ганаровымі граматамі гэтага прадпрыемства адзначаны вадзіцель пагрузчыка Іван Галянчук і дыспетчар Уладзімір Грышчук. З рук генеральнага дырэктара нагрудны знак Міністэрства транспарту і камунікацый “Ганаровы дарожнік Беларусі” ІІ ступені атрымаў начальнік Юрый Алексяюк.

У сваім выступленні ён сказаў, што ДРБУ №179 – стабільнае ўпраўленне ва ўсіх сэнсах. Вытворчыя поспехі яго – гэта вынік зладжанай высокапрафесійнай дзейнасці калектыву, касцяк якога складаюць вопытныя рабочыя, якія  адпрацавалі ў арганізацыі не адзін дзясятак гадоў. Побач з імі працуюць больш маладыя, але таксама адданыя справе, дарожнікі. Калектыў прадпрыемства цяпер налічвае 75 чалавек. Кожны з іх заслугоўвае слоў падзякі за сваю старанную працу. Падчас мерапрыемства былі агучаны прозвішчы тых, хто занесены на Дошку гонару ДРБУ № 179. Пасля Юрый Алексяюк групе работнікаў уручыў граматы ўпраўлення.

Дарожнікаў раёна з прафесійным святам павіншавалі ваенны камісар Маларыцкага раёна Аляксандр Каралькоў,  заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Дарапеевічы” Васіль Юхімук, а таксама  вядучая ўрачыстасці Лілія Чуль, народны ансамбль народнай песні “Рыцкі куфэрак”, народны вакальны ансамбль “Акалада”, узорная дзіцячая эстрадная студыя “Забава”, танцавальны калектыў “Смайл Дэнс”, Вікторыя Лышчык, Алёна Свішчова, Дзмітрый Свішчоў, Аляксандр Барысюк, Марыя Кавальчук, Ірына Сурыгіна.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара

 

 

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий