У Маларыцкім аграрным каледжы прайшоў круглы стол “Інстытут прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь: 30 гадоў стварэння”

 Круглы стол “Інстытут прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь: 30 гадоў стварэння” праводзіўся ў рамках праекта электаральнай адукацыі моладзі “МнениЯ на равных”.
 На сустрэчу да навучэнцаў, многія з якіх падчас выбараў Прэзідэнта 26 студзеня 2025 года будуць галасаваць упершыню, прыйшлі намеснік старшыні Маладзёжнага парламента трэцяга склікання пры Маларыцкім раённым Савеце дэпутатаў, член Маладзёжнага парламента трэцяга склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Аляксандра Бурда, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама Таццяна Косік.


 Яны нагадалі, што 10 ліпеня 1994 года, беларускі народ зрабіў сапраўды лёсавызначальны выбар, прадвызначыўшы будучыню нашай краіны на шмат гадоў наперад. У 1996 годзе на другім рэферэндуме праект Канстытуцыі, прапанаваны кіраўніком дзяржавы, падтрымалі больш за 70% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. Так нарадзілася прэзідэнцкая рэспубліка, якая дазволіла дамагчыся значных поспехаў у дзяржаўным і гаспадарчым будаўніцтве за апошнія 30 гадоў.
 Інстытут прэзідэнцтва з’яўляецца неад’емным элементам сістэмы вышэйшых органаў дзяржаўнай улады, выступае адным з найважнейшых яе сімвалаў, дазваляе Беларусі заставацца мірнай краінай і дынамічна развівацца.

Мікалай Навумчык.

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий