У Беларусі працягваецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты краіны

 Чарговы пікет у Маларыце прайшоў 27 лістапада. На пляцоўцы каля ГДК адна з ініцыятыўных груп збірала подпісы ў падтрымку вылучэння аднаго з кандыдатаў на выбарах Прэзідэнта краіны, якія адбудуцца 26 студзеня наступнага года. У маларытчан была магчымасць задаць пытанні членам ініцыятыўнай групы. 
Прыйшоў паставіць свой подпіс за кандыдатуру дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і старшыня Маларыцкага райвыканкама Аляксандр Корж. Ён адзначыў, што кожны грамадзянін павінен удзельнічаць у такіх значных дзяржаўных мерапрыемствах, як сённяшняе, бо яны могуць стаць лёсавызначальнымі. Аляксандр Корж таксама пагутарыў з тымі маларытчанамі, хто прыйшоў да ГДК, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, абмеркаваць хвалюючыя тэмы з прадстаўнікамі ініцыятыўнай групы.


Сярод удзельнікаў мерапрыемства быў Пётр, які падзяліўся сваімі думкамі пра важнасць гэтага працэсу:
– Збор подпісаў –гэта важны крок для кожнага патэнцыйнага кандыдата. Я хачу, каб у нашай Беларусі быў мір і спакой, чыстае і мірнае неба над галавой. З кандыдатам ўжо вызначыўся. Таму сёння я тут, і свой голас аддаю за шчаслівую будучыню маіх дзяцей, за сваю забяспечаную старасць, за народнае адзінства, стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні, далейшы росквіт і рух наперад краіны, у якой жыву і якой ганаруся.

Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.

 

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий