Архиепископ Брестский и Кобринский Иоанн совершил Божественную литургию в храме д. Радеж Малоритского района

У храме ў гонар Трох свяціцеляў – Васілія Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Златавуста – аг. Радзеж абдылася Бажэственная літургія, якую ўзначаліў  архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Яна была прымеркавана да 15-годдзя з дня асвячэння храма (14 лістапада 2009 года).

Архіепіскап Іаан службу правёў разам з благачынным цэркваў Маларыцкай акругі протаіерэем Віктарам Паляцілам,  настаяцелем храма Трох свяціцеляў протаіерэем Анатоліем Дударчуком і святарамі Маларыцкай  царкоўнай акругі. На богаслужэнні таксама прысутнічалі старшыня Олтушскага сельвыканкама Вітольд Піткевіч, начальнік Маларыцкага ДРБУ  № 179 Юрый Алексяюк, а таксама мясцовыя жыхары.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі архіепіскап Іаан узначаліў хрэсны ход, акрапіў святой вадой храм і пахаванне, якія знаходзяцца на яго тэрыторыі. Затым архіепіскап Іаан звярнуўся да прысутных са словамі настаўлення, выказаў падзяку і ўручыў царкоўныя ўзнагароды тым, хто папрацаваў на карысць прыходу і Брэсцкай епархіі. Настаяцель храма протаіерэй Анатоль Дударчук ад імя вернікаў звярнуўся да кіраўніка Брэсцкай епархіі са словамі падзякі за наведванне прыхода і сумесную малітву.

***

Першапачаткова ў Радзежы быў Спаса-Праабражэнскі храм. У 1668 годзе ён меў дзве валокі зямлі. Аб царкве згадваецца таксама ў дакументах 1724 і 1786 гадоў. У 1880 годзе была прыбудавана званіца.

У даведцы з дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці гаворыцца, што ў дакументах архіўнага фонду Палескай праваслаўнай духоўнай кансісторыі ў кліравай веда­масці цэркваў Брэсцкага па­вета за 1930 год значыцца драўляная Спаса-Праабражэнская царква, якая знаходзілася ў вёсцы Радзеж Олтушскай гміны. У жніўні 1868 года у дзень прастольнага свята Праабражэння Гасподняга ў Радзежы адбыўся пажар. Царкву ўдалося выратаваць. Яна была адбудавана ў 1871-м на сродкі прыхаджан.

Па ўспамінах  жыхара вёскі Навалессе Сцяпана Братчука, у Радзежы немцы 11 верасня 1943 года царкву спалілі дашчэнту. Перад гэтым захопнікі са званіцы скінулі  пяць звонаў (адзін вялікі, чатыры малыя) і вывезлі з сабою. Па сведчанні мясцовых старажылаў, знішчаны будынак быў дакладнай копіяй сучаснага храма ў вёсцы Олтуш. 25 ліпеня 1996 года пад будаўніцтва царквы выдзелены зямельны ўчастак, а 10 сакавіка 2000 года было асвечана месца пад храм і закладзены першы камень у алтарнай частцы. Узвялі храм на тым жа месцы, дзе ён стаяў да 1943 года. Царкву  размаляваў  мастак з Брэста Тыгран Джаванян. Шэсць звонаў былі спецыяльна заказаны і выліты ў Мінску. Некаторы час Радзежскі прыход абслугоўваў настаяцель Олтушскай царквы  протаіерэй Уладзімір Стрэха,  з 22 студзеня 2009-га па лістапад 2017 года ў ёй служыў іерэй Аляксандр Назарэвіч. Цяпер Радзежскі прыход акармляе настаяцель Арэхаўскага храма протаіерэй Анатоль Дударчук.

  Мікалай НАВУМЧЫК.                                                  

 

Поделиться:
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий