Работа Олтушскай сельскай бібліятэкі адзначана граматай мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніаміна, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі

Падведзены вынікі Х рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.  У намінацыі “Гісторыя  праваславія роднага краю” першае месца заняў філіял «Олтушская сельская  бібліятэка» ДУК “Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Работа гэтай бібліяэкі адзначана  граматай  мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніаміна, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі. 

Штогадовы рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” заснаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой з мэтай удасканалення дзейнасці царкоўных і свецкіх бібліятэк, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў, а таксама актывізацыі работы па выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый. Суарганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Нацыянальная бібліятэка Беларусі. На конкурс сёлета ў чатырох намінацыях было даслана 59 работ ад бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы, публічных бібліятэк Міністэрства культуры і бібліятэк Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 Бібліятэкар Олтушскай сельскай бібліятэкі Галіна Шахрай пры падтрымцы  аддзела маркентынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі  прадставілі на конкурс  інтэрнэт-праект “Храм Праабражэння Гасподня аг. Олтуш”. У яго рэалізацыі  таксама прымалі ўдзел настаяцель мясцовага храма пратаіерэй Уладзімір Стрэха, а таксама настаўніца Олтушскай СШ Кацярына Алесік. Па словах Галіны Якаўлеўны, асноўная мэта праекта – стварэнне шырокай і дакладнай базы дадзеных пра гісторыю царквы і святароў, аб’ектыўнай і поўнай карціны царкоўнага жыцця, пачынаючы ад яе вытокаў і да сучасных падзей. Гэта дае магчымасць не толькі атрымаць доступ да дакладных і правераных крыніц інфармацыі аб царкоўнай гісторыі, але і будзе садзейнічаць выхаванню духоўнай культуры і грамадзянскай пазіцыі, павышэнню ўзроўню духоўна-маральнай адукацыі і развіццю культуры насельніцтва.

У рамках рэалізацыі праекта падрыхтаваны тры відэаролікі: відэафільм-экскурсія «Завочнае падарожжа «Святыні зямлі Олтушскай», «Старонкі намоленых кніг»,   «240 гадоў на службе Богу і людзям: гісторыя Спаса-Праабражэнскай царквы».   Пазнаёміцца з  матэрыяламі работы-пераможцы рэспубліканскага конкурсу можна па адрасе: http://christ.byethost9.com/?i=3%00.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

 

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий