Сервісы дыстанцыйнага абслугоўвання

ААТ “ААБ Беларусбанк” удзя­ляе вялікую ўвагу развіццю дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання кліентаў. Такая форма аказання банкаўскіх паслуг з’яўляецца альтэрнатывай традыцыйнаму абслугоўванню кліентаў банка і дазваляе карыстацца банкаўскімі сервісамі з дапамогай розных устройстваў самаабслугоўвання, а таксама тэлефонных ці камп’ютарных сетак. Сярод тых сервісаў дыстанцыйнага абслугоўвання, што найбольш актыўна развіваюцца, з’яўляюцца Мабільны Банкінг і Інтэрнэт-банкінг.
М-банкінг дазваляе ўладальнікам плацёжных картак банка з дапамогай мабільнага тэлефона і ўстаноўленага ў ім спецыяльнага дастасавання M-Belarusbank у любы час сутак і з любой кропкі свету кіраваць грашовымі сродкамі, што ёсць на бягучым рахунку: аплачваць камунальныя паслугі, хатні і мабільны тэлефоны, эфірна-кабельнае тэлебачанне і доступ у інтэрнэт, праглядваць бягучую запазычанасць па абаненцкіх рахунках, кантраляваць аперацыі па бягучаму рахунку і захоўваць іх у мабільным тэлефоне ў выглядзе журнала, блакіраваць і разблакіроўваць картку, атрымліваць інфармацыйныя паведамленні, правяраць вынікі розыгрышу латарэй “Ваша лато” і “Суперлато”. І гэты пералік пастаянна пашыраецца.
Так, напрыклад, сервіс М-банкінг дапоўнены новай магчымасцю – “Аўтааплата”. З выкарыстаннем гэтай паслугі трымальнікі плацёжных і перадаплачаных картак банка могуць у аўтаматычным рэжыме ажыццяўляць шырокі спектр плацяжоў, напрыклад, плаціць за любую колькасць нумароў мабільных тэлефонаў. Зарэгістраваць паслугу “Аўтаапла­та” можна ў інфакіёсках банка альбо з дапамогай М-банкінга.
Сёння банк дае магчымасць зарэгістраваць “Аўтааплату” такіх відаў, як перыядычны плацёж (яго кліент можа зрабіць 1 раз, штотыднёва, штомесячна і на зададзеную суму); плацёж па запатрабаванню (ён праводзіцца кліентам на зададзеную ім суму ў момант зніжэння баланса асабістага рахунку ніжэй зададзенага ім парога; плацёж па выстаўленай запазычанасці – ён праводзіцца ва ўказаную кліентам дату ў суме запазычанасці, якую выставіў да аплаты вытворца паслуг.
У выпадку, калі па нейкіх прычынах (на рахунку недастаткова сродкаў, картка заблакіравана, закончылася права карыстання дастасаваннем M-Belarusbank і г.д.) грашовыя сродкі не могуць быць спісаны з рахунку на карысць аператара мабільнай сувязі, кліенту прыходзіць паведамленне, дзе ўказваецца прычына адмовы ў правядзенні плацяжу і просьба аплаціць іншым спосабам.
Інтэрнэт-банкінг дазваляе кіраваць грашовымі сродкамі, што знаходзяцца на рахунку, да якога аформлена банкаўская плацёжная картка, не выходзячы з дому, не пакідаючы офіс ці проста адпачываючы на курорце ў любой кропцы свету, 24 гадзіны ў суткі 7 дзён у тыдзень.
Для карыстання паслугай Інтэрнэт-банкінг неабходна быць ўладальнікам плацёжнай карткі, эмітаванай ААТ “ААБ Беларусбанк”. Для рэгістрацыі ў сістэме Інтэрнэт-банкінг можна звярнуцца ў банкаўскую ўстанову ці скарыстацца сервісам online рэгістрацыі.
Выкарыстанне сервісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання – гэта цудоўны спосаб сэканоміць уласны час, выконваючы аперацыі, не выходзячы з дому.
Больш дэтальную інфармацыю пра гэтыя сервісы можна атрымаць па тэлефоне 6-07-13.
Ігар РОДЗІН, вядучы спецыяліст АРБ ААТ “ААБ Беларусбанк”.
НА ЗДЫМКУ: Ігар РОДЗІН.

Опубликовано в “ГЧ” 7.02.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий