Добрыя вынікі паказалі юныя гандбалісты Маларытчыны на двухдзённых спаборніцтвах спартакіяды дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Брэсцкай вобласці па гандболе

Універсальны спартыўны цэнтр “Жамчужына” стаў месцам правядзення двухдзённых спаборніцтваў спартакіяды дзіцяча-юнацкіх спартыўных  школ Брэсцкай вобласці па гандболе сярод юнакоў 2013-2014 гадоў нараджэння.

На ўрачыстым адкрыцці  прысутнічалі намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама Станіслаў Ляшчук,  галоўны спецыяліст па спорце і турызме райвыканкама Ганна Карацінская,  дырэктар Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна Святлана Клімчук. Са словамі вітання да юных спартсменаў звярнуўся Станіслаў Ляшчук. Ён пажадаў гандбалісткам праявіць сябе на пляцоўцы падчас спартакіяды, удачы ў гульні, яркіх спартыўных перамог.

За права называцца мацнейшай змагалася чатыры каманды: спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай  школы алімпійскага рэзерву “Вікторыя”     (г. Брэст),  дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №1 г. Баранавічы, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Ляхавіцкага раёна і нашы юныя гандбалісты, выхаванцы трэнераў Сяргея Крупскага і Генадзія Рабчынскага. Гонар Маларытчыны абаранялі  Іван Гардзіеўскі, Мікіта Ляўчук,  Алег Бенясюк,  Сямён Смаль (уладальнік ІІІ спартыўнага разраду па гандболе), Данііл Тугарынаў, Аляксандр Карацінскі (ІІ юнацкі разрад), Глеб Каладзюк, Уладзіслаў Кучын (ІІІ спартыўны разрад), Мацвей Каратынскі (ІІІ спартыўны разрад), Максім Пакроўскі (ІІІ спартыўны разрад), Арцём Карацінскі (ІІІ спартыўны разрад),  Арцём Кавальчук.

Па словах галоўнага суддзі спаборніцтва Людмілы Сезік, з самага пачатку спартакіяды на пляцоўцы было горача. Юныя спартсмены выкладваліся на ўсю моц, каб прынесці сваёй камандзе  пераможныя галы.

Нашы юныя гандбалісты занялі выніковае другое месца ў турнірнай табліцы. Яны  правялі тры гульні. У камандзе з Брэста прайгралі з лікам 11:15, у камандзе з Ляхавіч –  выйгралі з лікам 19:12, камандзе з Баранавіч – выйгралі з лікам 26:7.

Цяпер юныя маларыцкія гандбалісты рыхтуюцца да новых спаборніцтваў. Пажадаем ім поспеху!

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 6
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий