Чарговую ўзнагароду атрымаў народны ансамбль народнай песні і музыкі «Хаціславяне».


Чарговую ўзнагароду атрымаў народны ансамбль народнай песні і музыкі «Хаціславяне». Скарбонка дасягненняў творчага калектыву папоўнілася дыпломам за ўдзел у XIV міжрэгіянальным фестывалі «Фальклор без межаў».

Імпрэза прайшла ў г. Іванава ў Брэсцкай вобласці. Сваёй творчасцю гледачоў мерапрыемства парадавалі Галіна Хомік, Вольга Крупская, Вольга Ківачук, Алена Чэрнікава, Юлія Галінчук, Руфіна Люльковіч, Вячаслаў Краўчук і Віктар Галавій.
«Хаціславяне» на гала-канцэрце выступілі «на біс», падарыўшы гледачам калядку «Рай розвывся» і песню «Ой у полі пры даліне». Таксама калектыў прыняў удзел у дэфіле народнага касцюма і пабываў у ролі калядоўшчыкаў у г. Іванаве.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий