“Паўлінка” – у падарунак жыхарам Маларытчыны да юбілею раёна

Своеасаблівы падарунак  жыхарам Маларытчыны да юбілею раёна зрабіла Брэсцкая абласная калегія адвакатаў. На сцэне Маларыцкага  раённага цэнтра культуры яны прадставілі спектакль “Паўлінка”.

На працягу больш як паўтары гадзіны зала суперажывала героям легендарнай камедыі класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Ігра акцёраў -аматараў не раз суправаджалася апладысментамі.  Класічны твор са школьнай праграмы гледачоў зачараваў. Займальны сюжэт камедыі, нацыянальны каларыт, яркія вобразы і характары, песні, танцы, сакавіты народны гумар, выдатнае майстэрства выканаўцаў – усё гэта  стварыла ў гледачоў  пазітыўны настрой і выдатныя эмоцыі. Поўная зала і кветкі для акцёраў паказалі, што маларытчане любяць і цэняць класічнае мастацтва.

Па словах старшыні Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Тамары Шатлікавай, спектакль “Паўлінка” – не разавая акцыя для раёна.  Юрысты абласнога цэнтра ўжо некалькі гадоў цесна супрацоўнічаюць з Маларытчынай. Дзякуючы ім, толькі ў апошні час была аказана спонсарская дапамога на суму больш за 2500 рублёў Маларыцкаму раённаму цэнтру карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Пры непасрэдным удзеле Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў таксама былі выдзелены грашовыя сродкі (больш за 2300 рублёў) для арганізацыі экскурсій для дзяцей у Белавежскую пушчу.

 Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий