Карэспандэнт “ГЧ” пацікавіўся, ці пойдуць маларытчане на выбары і што ад іх чакаюць
Краіна рыхтуецца да важнай палітычнай падзеі года. Да яе засталося не так і многа часу. Выбары Прэзідэнта Беларусі адбудуцца 26 студзеня. Нагадаем, што з 1 студзеня пачаўся чарговы этап выбарчай кампаніі: перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў. Карэспандэнт газеты пацікавіўся, ці пойдуць маларытчане на выбары і што ад іх чакаюць.
– Галасаваць на выбарах Прэзідэнта буду ўпершыню. Для мяне гэта вялікая адказнасць. Аддаць голас на выбарчым участку – значыць быць далучанай да важнай дзяржаўнай падзеі. У нашай краіне цяпер рэалізуецца мэтанакіраваная маладзёжная палітыка, ажыццяўляецца сацыяльная падтрымка маладых сем’яў. Сёння пры актыўнай падтрымцы дзяржавы маладое пакаленне мае права на захаванне і ўмацаванне здароўя, атрыманне якаснай адукацыі і прафесіі, магчымасць рэалізаваць свае жыццёвыя планы. Лічу, што кожны малады чалавек павінен прыняць удзел у выбарах, бо ў многім ад іх выбару будзе залежыць будучае нашай краіны. Яно ў нашых руках
Святлана Ківачук:
– Выбары кіраўніка дзяржавы – важная і адказная падзея, таму што вырашаецца пытанне нашай будучыні. А гэта патрабуе палітычнай адказнасці. Назаву некалькі прычын, па якіх кожнаму грамадзяніну неабходна ўдзельнічаць у выбарах. Па-першае, каб ажыццявіць сваё права абіраць. Па-другое, менавіта ад удзелу або няўдзелу ў выбарах залежыць наша далейшае жыццё. Па-трэцяе, удзел у выбарах з’яўляецца фактам праяўлення сапраўднай, а не фіктыўнай, грамадзянскай пазіцыі. Кожны павінен абавязкова прыйсці на выбарчы ўчастак для галасавання і зрабіць свой усвядомлены выбар, каб, прагаласаваўшы, выказаць сваю пазіцыю

