Калектыў Маларыцкага лясгаса на выставе дасягненняў “Мая Беларусь”

19 студзеня калектыў Маларыцкага лясгаса на чале з намеснікам кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Людмілай Губей наведалі выставу дасягненняў “Мая Беларусь” у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры.  

На плошчы звыш 30 тыс. м2 размешчаны экспазіцыі, фуд-корт, зона культурных мерапрыемстваў, а таксама розныя лакацыі «Мая Беларусь – месца сілы», дзе прадстаўлены дасягненні Беларусі за гады незалежнасці ў адукацыі, экалогіі, сельскай гаспадарцы, а таксама ў навуковай, касмічнай, спартыўнай, харчовай сферах дзейнасці. Вялікая ўвага на выставе ўдзелена і культурнай сферы нашай краіны, яе гістарычнай спадчыне: жывапісу, музыцы, рамёствам.

– Сказаць, што гэта проста выстава – нічога не сказаць, – гаворыць бухгалтар лясгаса Вольга Брэер. – Убачанае здзіўляе, зачароўвае і захапляе. Маштабна, відовішчна! Цудоўныя па напаўненні і ідэі лакацыі, інсталяцыі. Праект падкрэслівае самабытнасць Беларусі. Кожны з іх здзіўляе сваёй індывідуальнасцю. На выставе шмат інтэрактыўных пляцовак, на якіх можна падрабязна даведацца пра любую сферу дзейнасці з розных куткоў нашай краіны. Асаблівую цікавасць выклікалі ў мяне тэматычныя лакацыі “Разумны горад”,  “Прыгожая краіна”, “Навука і інтэлект”, “Атамная энергія”. На спецыяльным стэндзе можна паслухаць гукі прыроды і ўдыхнуць дзіўныя водары Беларусі:  лясны, ягадны, лугавы, хлебны. На выставе таксама прадстаўлены дасягненні флагманаў беларускай прамысловасці.

–Калі запрасілі паехаць, спачатку нават сумняваўся. Думаў: ну што там глядзець? Выстава як выстава… Калі ж акунаешся ў чароўную атмасферу інсталяцый, то становішся адным цэлым з краінай, – дзяліцца ўражаннямі станочнік дрэваапрацоўчых станкоў Сяргей Піскун. – Здаецца, адчуваеш еднасць з ёю, а таксама гонар за родную краіну, яе працавітых людзей. Унікальны праект дазваляе ўбачыць будучыню Беларусі праз яе сучаснасць, ацаніць яе дасягненні, а таксама – зразумець, як народ любіць сваю краіну!

Яркія ўражанні і незабыўныя эмоцыі ад убачанага не пакінулі абыякавым ніводнага спецыяліста Маларыцкага лясгаса.

Мікалай   НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий