Творы гімназістаў увайшлі ў зборнік «Зимние фантазии»
Аддзел бібіліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі (загадчыца Галіна Кучына) працягвае праект “Кнігі нашых землякоў”, распачаты яшчэ ў 1996 годзе. За гэты час свет убачыла 76 зборнікаў паэзіі і прозы творцаў Маларытчыны. Днямі ўбачыла свет чарговае выданне.
Невялічкі зборнік «Зимние фантазии» на рускай мове адметны тым, што ён першы такога кшталту. У выданні, маляўніча аформленым, змешчаны вершы, напісаныя вучнямі 5 «Г» класа раённай гімназіі. Аўтарамі твораў сталі Максім Рэмко, Кацярына Лямачка, Арсеній Захарчук, Таісія Максімук і Ніна Велюшова. Асноўная тэма зборніка – зіма, успаміны, якія навеяны гэтай парой года.
Настаўніца рускай моы і літаратуры раённай гімназіі Вольга Чурбанава расказала, што вучні атрымалі творчае дамашняе заданне: паспрабаваць напісаць верш. Многія ўзяліся за гэту справу з задавальненнем і ахвотаю. На чарговым уроку былі заслуханы ўсе паэтычныя творы, напісаныя дзецьмі. Кампетэнтнае журы адабрала лепшыя вершы. Адзінагалосна было вырашана: выдаць іх асобным зборнікам.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтра.
