Маларыцкая раённая бібліятэка адзначана дыпломам ІІІ ступені абласнога тура ХХХІІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Падведзены вынікі  абласнога тура ХХХІІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. У намінацыі “За пошукавую і даследчую  працу” Маларыцкая раённая бібліятэка адзначана дыпломам ІІІ ступені. На творчае спаборніцтва ўстанова культуры прадставіла электронны рэсурс “Маларыта: маленькі горад – вялікая гісторыя”.

Інтэрнэт-праект у чэрвені 2023 года запусціў аддзел бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі. Па словах аднаго  са стваральнікаў электроннга рэсурсу Галіны Кучынай, гэта своеасаблівая энцыклапедыя роднага краю ў электронным варыянце. Яна пастаянна папаўняецца інфармацыяй па 14 раздзелах: “Легенды”, “Сімволіка горада”, “Вуліцы нашага горада”, “Мікратапаніміка”, “Маларыцкі  народны касцюм”, “Рамёствы”, “Грачаны хлеб”, “Гісторыя горада”  (на беларускай і рускай мовах), “Кіраўнікі раёна”, “Краязнаўцы”, “Славутасці”, “Відэа”.

Каб трапіць на  інтэрнэт-праект, неабходна спачатку зайсці на сайт “Маларыцкай раённай бібліятэкі” maloritalib.by, потым знайсці закладку  “Краязнаўства” – “Поўнатэкставая база дадзеных”.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Фото Олега КРЕМЕНЕВСКОГО.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий