Маладыя кадры – для аграпрамысловага комплексу

У Маларыцкім дзяр­жаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці адбыўся чарговы выпуск. 98 юнакоў (57 з іх навучаліся на аснове агульнай базавай адукацыі) атрымалі дыпломы і накіраваны на першае месца працы ў СВК Маларыцкага і Кобрынскага раёнаў. Установа адукацыі для сельгаспрадпрыемстваў сёлета падрыхтавала трак­тарыстаў-машы­ністаў сель­ска­гаспадарчай выт­вор­часці, слесараў па рамонту сельскагаспадарчых машын і абсталявання, электразваршчыкаў ручной зваркі, вадзі­целяў аўтамабіляў.
На ўрачыстай ліней­цы дырэктар праф­лі­цэя Станіслаў Ляшчук пажадаў усім вы­пуск­нікам 2015 года добрага пачатку працоўнай дзейнасці, ажыццяўлення задуманых планаў і мар, лёгка ўліцца ў працоўныя калектывы і ўручыў дыпломы. Між іншым, дыпломы з адзнакай за добрую вучобу і грашовыя прэміі атрымалі 3 чалавекі. Гэта – Яўген Румянцаў, Юрый Мішчук і Віктар Альшэўскі. Старшыня райкама праф­саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Ма­рушаў традыцыйна ўру­чыў лепшым навучэнцам прафесійнага ліцэя імянныя стыпен­дыі абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за актыўны ўдзел у прафсаюзным і грамадскім жыцці. Сёлета іх атрымалі Аляксандр Верусь і Яўген Румянцаў.
* * *
У нашай краіне атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі не азначае далейшы тупік у прафесійнай кар’еры. Вышэйшую адукацыю атрымаць ніколі не позна, нават пасля заканчэння прафесійна-тэхнічнай установы або ССНУ і атрымання прафесійнага стажу. Таму, па папярэдніх дадзеных, некаторыя выпускнікі Маларыцкага прафліцэя плануюць працягваць навучанне далей.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: выпуск 2015 года Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.
Фота аўтара.

Опубликовано в “ГЧ” 8.07.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий