Як спрацавала сістэма адукацыі раёна за мінулы год?

Прайшло чарговае пасяджэнне  савета аддзела па адукацыі. У яго рабоце прыняла ўдзел намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама Галіна Стасюк.  Асноўным пытаннем на пасяджэнні савета  стала падвядзенне вынікаў работы сістэмы адукацыі за 2025 год і задачах па яе ўдасканаленні ў 2026 годзе.

З асноўным дакладам выступіла начальнік аддзела па адукацыі Іна Панасюк. Яна адзначыла, што ў 2025 годзе ў цэнтры ўвагі былі пытанні якасці адукацыі і яе даступнасці, стварэння максімальна спрыяльных умоў для далейшага эфектыўнага развіцця сістэмы адукацыі, удасканалення кіраўніцкай дзейнасці, павышэння якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэння бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі. Цяпер пачалася рэалізацыя мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Беларусь інтэлектуальная” на 2026-2030 гады, мэтай якой з’яўляецца павышэнне якасці ведаў і канкурэнтназдольнасці адукацыі, якая  адпавядае бягучым запытам рынку працы і патрэбам эканомікі як асновы  развіцця  асобы, грамадства, дзяржавы.

Іна Панасюк падкрэсліла, што  ў мінулым годзе ў раёне функцыянавала адна гімназія, 15 – сярэдніх школ, дзве – базавыя школы, 11 – дзіцячых садоў.   У сувязі з малой напаўняльнасцю груп прынята рашэнне Маларыцкага райвыканкама аб рэарганізацыі Чарнянскага дзіцячага сада  шляхам далучэння яго да Чарнянскай СШ з 1 верасня 2025 года.

Адукацыйны працэс ва ўстановах адукацыі раёна ажыццяўляла 633 педагогі, з іх 558 ‒ мелі вышэйшую адукацыю, адзін ‒ кваліфікацыйную катэгорыю “настаўнік-метадыст”, 220 педагогаў ‒ вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Колькасць выхаванцаў у дашкольных установах адукацыі ў 2025 годзе стала больш на 25 і склала 978 чалавек, колькасць вучняў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ‒ 2947 чалавек, што на 64 менш, чым летась. У раённым банку даных аб дзецях з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў 2022 годзе знаходзілася на ўліку 451 дзіцё (2024 год  – 457 дзяцей). Спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай ахоплена сто працэнтаў дзяцей. Са 160 выпускнікоў адзінаццатых класаў працягнулі навучанне ва ўстановах вышэйшай адукацыі 58,6%, ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі – 22,3%, ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 8,9%.

 

Па выніках работы за 2025 год лепшымі ўстановамі адукацыі раёна сталі: дзіцячы сад № 2 і раённая гімназія (І месца, загадчыца Марына Гімчынская, дырэктар Ірына Каламіец), дзіцячы сад № 1 і Макранская СШ (ІІ месца, загадчыца Вольга Пархаць, дырэктар Валянціна Літвін), дзіцячы сад № 6  і Чарнянская СШ (ІІІ месца, загадчыца Людміла Ярмалінская, дырэктар Жанна Рабчынская).

Падрабязней аб выніках работы сістэмы адукацыічытайце щ наступным нумары газеты “Голас часу”.

Мікалай   НАВУМЧЫК.

Фота Алега Крэмянеўскага.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий