Асфальт на Спортивной. Какие дороги в Малорите будут благоустраиваться в апреле?

2025-2029 гады ў Беларусі аб’яўлены пяцігодкай якасці. У ліку прыярытэтных яе мэт – далейшае павышэнне якасці жыцця людзей. Сюды ж уключаецца і навядзенне парадку на зямлі. Немалаважным фактарам гэтага з’яўляецца стан нашых вуліц і дарог.
На вуліцах райцэнтра з пачатку года дзякуючы намаганням Маларыцкай ЖКГ і Маларыцкага ДРБУ №179 значна палепшылася якасць дарог. А асобныя вуліцы, “укатаныя” ў свежы асфальт, набылі зусім іншы выгляд.

У мінулую пятніцу асфальбетоннае пакрыццё “апранулася” вуліца Спартыўная ў горадзе. Цяпер камфортна можна праехаць на яе 350 метрах (шырыня праезжай часткі – 6 метраў). На добраўпарадкаванне дарогі затрачана больш за 120 тысяч рублёў. Фінансаванне ажыццяўляе Маларыцкая ЖКГ, якая ў сваю чаргу грашовыя сродкі атрымлівае з абласнога бюджэту.
Начальнік Маларыцкага ДРБУ №179 Юрый Алексяюк адзначыў, што ў красавіку запланавана заасфальтаваць яшчэ такія вуліцы ў райцэнтры, як Юшчука (487 метраў, шырыня вузкіх адрэзкаў – 4,5 м, шырокіх – 6 м), Бярозавая (мікрараён “Лазкі”, 638 м, шырыня 7,5 м, сумешчаная з тратуарам). На іх добраўпарадкаванне фінансаванне таксама выдзелена з абласнога бюджэту.
Мікалай НАВУМЧЫК.
Фота аўтара.