“Маларыта – І” – мацнейшая каманда адкрытага турніру

16 мая на футбольным полі са штучным пакрыццём у гарадскім парку райцэнтра  прайшоў адкрыты турнір па футболе  сярод юнакоў 2012-2013 гадоў  нараджэння.  Арганізатарам спаборніцтва стаў Маларыцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб. Удзел у турніры прыняло дзевяць аматарскіх каманд. Гэта “Маларыта – І”, “Маларыта  – ІІ”, “Кобрын – І”, “Кобрын – ІІ”, “Волга – І” (г. Брэст), “Волга – ІІ” (г. Брэст), “Волга – ІІІ” (г. Брэст), “Аматар- Uni A” (г. Брэст) і  “Аматар-Uni В” (г. Брэст). Спаборніцтвы праводзіліся па дзеючых  правілах гульні ў футбол на гульнёвай пляцоўцы памерам у паўполя. Працягласць кожнай ігры складала 25 хвілін. Мячы забіваліся ў вароты памерам 5х2 метры.

Першае месца  на адкрытым турніры заняла каманда “Маларыта – І” (трэнер Андрэй Кузьміч). Выдатную гульню на полі прадэманстравалі Мірон Джур, Яраслаў Каралькоў, Арцём Каралькоў, Кірыл Саўчук,  Глеб Рачынскі, Ягор Шышук, Мікіта Карабейка, Арцём Некрашэўскі, Міхаіл Алесіюк і Канстанцін Хатынюк.

У групе “А” каманда “Маларыта – І” выйграла ў каманд “Аматар-Uni В”  (9:0) і  “Волга – І” (2:0), набраўшы 6 ачкоў. У фінальных гульнях набрала 4 ачкі,  перамогшы каманду “Кобрын – ІІ” (2:1) і сыграўшы ўнічыю з камандай “Кобрын – І” (1:1). На другім месцы ў адкрытым турніры замацавалася каманда “Кобрын – І”, на трэцім  – “Кобрын – ІІ”. Каманда “Маларыта  – ІІ”  заняла пятае выніковае месца.

Па выніках адкрытага спаборніцтва таксама былі вызначаны лепшыя ігракі ў некалькіх амплуа. Званне “Лепшы ігрок турніру” атрымаў Кірыл Саўчук (“Маларыта – І”), “Лепшы паўабаронца” – Максім  Кушпяцюк (“Маларыта – ІІ”). Лепшым іграком у камандзе “Маларыта – І” прызнаны Мірон Джур,  у камандзе “Маларыта  – ІІ” – Глеб Бягеза.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

 

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий