Звяртайцеся за дапамогай
афрыканская чума свіней – асабліва небяспечная высокакантагіёзная вірусная хвароба хатніх і дзікіх свіней, якая характарызуецца хуткім распаўсюджваннем, высокай ступенню смяротнасці. Хвароба можа мець імгненны, востры, падвостры і радзей хранічны характар. Пры імгненным – жывёліны гінуць без якіх-небудзь прыкмет. Пры вострым – у жывёлін павышаецца тэмпература цела да 40.5-42 градусаў, адзначаюцца задышка, кашаль, з’яўляюцца прыступы рвоты, парэзы і паралічы задніх канечнасцяў. Для прафілактыкі трэба ўтрымліваць свіней у зачыненых памяшканнях, не дапускаць іх свабоднага выгулу.
Высокапатагенны грып птушак. Вясенняя міграцыя птушак рэзка павялічвае верагоднасць заносу віруса на тэрыторыю РБ і інфіцыраванне дамашняй птушкі. Адпаведна, ствараецца рэальная пагроза здароўю і жыццю людзей. Хваробу характарызуюць пачарненне грэбеня і лапак, ускудлачванне апярэння, выцяканне з носа, кашаль, хрыпы, можа быць панос.Каб птушка заставалася здаровай, трэба выключыць яе свабодны выгул і праводзіць прафілактычную вакцынацыю.
Шаленства – вострае віруснае інфекцыйнае захворванне жывёлін і чалавека, якое характарызуецца паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы. Перадаецца шаленства ў асноўным пры пакусах хворымі жывёлінамі. Вірус таксама можа пранікаць праз пашкоджаныя слізістыя абалонкі (ротавая поласць, вочы) і праз мікратраўмы скуры. У жывёлін адрозніваюць у асноўным дзве формы хваробы: буяную і ціхую.Але бывае і атыпічная форма. Для прафілактыкі трэба праводзіць вакцынацыю хатніх жывёлін (сабак, кошак) супраць шаленства. Утрымліваць сабак неабходна на прывязі ці ў вальерах кругласутачна.
Установа “Маларыцкая раённая ветэрынарная станцыя” даводзіць інфармацыю аб парадку звароту грамадзян у выпадку захворвання хатніх жывёлін.
За аказаннем ветэрынарнай дапамогі грамадзяне могуць звяртацца:
у Маларыцкую райветстанцыю (г. Маларыта, вул. Савецкая 135, тэл. 2-16-90; 2-33-80, маб. тэл. 203 16 97 МТС, галоўны ветурач Крупская Ніна Іванаўна. Тэл. 226- 80-14 МТС);
Маларыцкую ўчастковую ветлячэбніцу (г. Маларыта, вул. Савецкая, 135, тэл. 6-13-53); населеныя пункты: горад Маларыта, вёскі Замшаны, Збураж, Талочна, Гвозніца, Брадзяцін, Багуслаўка, Арлянка, Язвін, Велікарыта, Гусак, Печкі, Антанова, Дубічна, Лешніца, Масевічы, Пажэжын, Раматова, Чарняны, Горы, Малінаўка, Лясавец, Звозы, Ст. Двор, Н.Двор, Дарапеевічы, В.Паўлопаль, М. Паўлопаль;
Олтушскую ўчастковую ветлячэбніцу (в. Олтуш, вул. Савецкая, 13; тэл. 807-87-55: 228-42-82 МТС); населеныя пункты: вёскі Олтуш, Дворышча, Нікольская, Лазіца, Яблычнае, Ланская, Заазёрная, Яміца, Галёўка, Арэхава, Дрочава, Перавое, Перавысь, Добрае, Зеляніца, Радзеж, Навалессе, Хмялёўка, Хмелішча, Пяртышча, Ацяты;
Макранскую ўчастковую ветлячэбніцу (г. Маларыта, вул. Савецкая, 135, тэл. 6-13-53); населеныя пункты: вёскі Макраны, Добрасава, Полікі, Ст. Боркі, Н. Боркі, Ляхаўцы, Отчын, Асавая, Мыслячы, Лукава, Высокае, Ст. Забалацце, Н. Забалацце, Ужова, Грушка, Хаціслаў, Мельнікі, Сушытніца, Отчын.
Графік работы:
рабочыя дні – з 8 да 17 гадзін, абедзенны перапынак – з 13 да 14 гадзін. Выхадныя і святочныя дні: дзяжурны тэлефон 6-13-53, маб. тэл. 203-16-97 з 8 да 17 гадзін, абедзенны перапынак з 13 да 14 гадзін.
Паслугі насельніцтву ветэрынары аказваюць на платнай аснове, згодна з расцэнкамі, якія знаходзяцца ва ўчастковых ветлячэбніцах і райветстанцыі.
Ніна КРУПСКАЯ, галоўны ветэрынарны ўрач раёна.
Опубліковано ГЧ № 5 от 18.01.17г.