Абавязалі прыбіраць

“Свае машыны многія паркуюць каля жылых дамоў, уздоўж вуліц і праездаў. Хто ў такім разе павінен прыбіраць, да прыкладу, снег і смецце каля іх?
Леанід.”
Як стала вядома з афіцыйных крыніц, калі машына прыпаркавана каля жылых дамоў, уздоўж вуліц і праездаў, уладальнік абавязаны прыбіраць снег і смецце на адлегласці аднаго метра ад яе.
Акрамя таго, утрыманне тэрыторый вакол індывідуальных гаражоў у дварах таксама з’яўляецца абавязкам іх уладальнікаў. Змяненні былі ўнесены ў пункт, што датычыць добраўпарадкавання і ўтрымання ў парадку земляў агульнага карыстання. Цяпер адміністрацыі раёнаў могуць замацоўваць вызначаныя ўчасткі за юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Опубликовано Гч № 10 от 8.02.16г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий