У пераможцах – самыя падрыхтаваныя

70 вучняў устаноў адука­цыі Маларытчыны сабраліся ў раённай гімназіі, каб праверыць свае веды па “Асновах бяспекі жыццядзейнасці”, факультатыўным курсе.
Другі этап алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці праводзіўся ў 3 узроставых групах: 1-4 класы, 5-7 класы і 8-11 класы. Многія ўдзельнікі інтэлектуальнага спаборніцтва паказалі добрыя веды. Аднак пераможцамі сталі самыя падрыхтаваныя. Гэта Ілья Крэнь (Олтушская СШ, настаўнік Т.І.Салавей), Мікіта Ківачук (Мельніцкая БШ, настаўнік А.В.Васільеў), Віталь Смаль (раённая гімназія, настаўнік В.П.Чурбанава). Поспех спадарожнічаў і Марыі Хапаль (СШ №1, настаўнік Г.Ю.Гаўрылюк), Аляксандру Шульжыку (Олтушская СШ, настаўнік С.В.Крэнь), Анастасіі Сілюк (Гвозніцкі д/с-СШ, настаўнік А.Б.Шугала). Яны занялі ІІ месца. Трэцяе месца дасталася Кірылу Назарэвічу (Радзежская СШ, настаўнік С.Ю.Ківачук), Яну Чэслаку (Збуражскі д/с-СШ, настаўнік І.В.Наўрось), Валерыю Кавалевічу (Збуражскі д/с-СШ, настаўнік І.В.Наўрось).
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: падчас раённай алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Фота аўтара.

Опубликовано ГЧ № 20 от 11.03.17 г.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий