Мой “Магніт”

Зусім нядаўна Беларусбанк распрацаваў новы прадукт – Карту растэрміноўкі “Магніт”, які набывае ўсё большую папулярнасць у насельніцтва. Прычына – у значных перавагах. Але ў некаторых узнікаюць пытанні, якія выклікаюць сумненні з нагоды новаўвядзення. Таму давайце разбярэмся разам.

– Што такое Карта рас­тэрміноўкі “Магніт”?
– Гэта лёгкае і выгаднае рашэнне любых фінансавых задач. Уладальнікі новай карты атрымаюць прыцягальны набор пераваг ад Беларусбанка і змогуць зручна, проста і бяспечна аплачваць пакупкі, разлічвацца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой як за кошт уласных сродкаў, так і за сродкі банка (овердрафта).
– Як працуе Карта рас­тэрміноўкі “Магніт”?
– Адкрываецца асобны рахунак, на які банк залічвае патрэбную вам суму грашовых сродкаў (овердрафт), і для кіравання гэтым рахункам вам выдаюць спецыяльную плацёжную карту. На гэтую карту яе трымальнік можа таксама ўносіць і ўласныя сродкі.
Разгледзім варыянты Карты растэрміноўкі “Магніт”:
1. Карта растэрміноўкі “Магніт” можа працаваць як растэрміноўка без пераплат, гэта значыць, кліент з выкарыстаннем карты за кошт овердрафта набывае тавар у МАГАЗІНЕ-ПАРТНЁРЫ банка і атрымлівае растэрміноўку плацяжу да 12 месяцаў.
2. Карыстаючыся Картай растэрміноўкі “Магніт”, можна атрымаць бонусы. Гэта азначае, што кліент з выкарыстаннем такой карты набывае тавар у МАГАЗІНЕ-ПАРТНЁРЫ за кошт уласных сродкаў і атрымлівае кэшбэк да 12%, інакш кажучы, яму на карту вяртаюць да 12% ад кошту пакупкі.
3. Разгледзім яшчэ адзін варыянт. Калі вы робіце пакупкі ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), што не ўдзельнічаюць у партнёрскай праграме банка, дык разлік за тавары і паслугі можа ажыццяўляцца за кошт овердрафта альбо за кошт уласных сродкаў. Пры ажыццяўленні першай пакупкі за кошт овердрафта на 30 дзён прадастаўляецца льготная стаўка за карыстанне овердрафтам, роўная 0,0001%. Тэрмін пагашэння овердрафта – 6 месяцаў. Памер гадавой працэнтнай стаўкі – да 30 чэрвеня гэтага года – стаўка рэфінансавання.
Трэба асобна спыніцца на МАГАЗІНАХ-ПАРТНЁРАХ банка. Да іх адносяцца тыя арганізацыі гандлю (сэрвісу), з якімі ў банка заключаны партнёрскія пагадненні. Пералік такіх МАГАЗІНАЎ-ПАРТНЁРАЎ Беларусбанка можна знайсці на сайце Беларусбанка www.asb.by. На сёння колькасць магазінаў-партнёраў, што па ўсёй Беларусі прымаюць Карту растэрміноўкі “Магніт”, складае больш чым 7400. Прычым гэты спіс штодзённа павялічваецца. Трымальнікі Карты растэр­міноўкі “Магніт” могуць падабраць для сябе выгадную прапанову ў прадуктовых, універсальных і будаўнічых магазінах, у магазінах электронікі і бытавой тэхнікі, у турыстычных кампаніях і інш.
Карта растэрміноўкі “Магніт” Mastercard Standart “Беларусбанк” выпускаецца на 3 гады. Трымальнікам “Магніта” прадастаўлена магчымасць без дадатковай платы змяніць пін-код і зарэгістравацца ў сістэме Інтэрнэт-банкінг ва ўстановах банка. Ім таксама бясплатна прадастаўляецца і такая паслуга як SMS-паведамленне і (ці) паведамленне па электроннай пошце аб памеры штомесячнага плацяжу і працэнтах за карыстанне ім.
Скарыстацца гэтай уні­кальнай прапановай могуць фізічныя асобы ад 18 гадоў, якія аддаюць перавагу і купляюць тавары ў растэрміноўку па прынцыпе “тут і зараз” без неабходнасці афармлення дадатковых даведак аб даходах і платы камісіі за карыстанне крэдытам.
Згадзіцеся, гэта вельмі зручнае рашэнне многіх вашых фінансавых праблем. Калі вы будзеце карыстацца картай “Магніт”, зробленыя вамі пакупкі прынясуць вам не толькі задавальненне, але і выгаду. Не ўпусціце такую магчымасць.
Мы будзем рады бачыць вас у аддзяленнях ААТ “ААБ Беларусбанк” і больш падрабязна адказаць на ўсе пытанні, што вас цікавяць.
Ірына САСНОЎСКАЯ, галоўны спецыяліст
ЦБП № 120 ААТ
«ААБ Беларусбанк».

НА ЗДЫМКУ: Ірына САСНОЎСКАЯ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано № 43 от 7.06.17 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий