Семейный капитал в Малоритском районе в 2017 году оформили более 50 семей
На 1 лістапада бягучага года ў Маларыцкім раёне 53 шматдзетныя сям’і аформілі “сямейны”, ці “мацярынскі” капітал. Дарэчы, “мацярынскі” капітал, які эквівалентны 10 тысячам долараў ЗША – гэта доўгатэрміновая мера дзяржаўнай падтрымкі тых сем’яў, дзе нарадзілася і выхоўваецца трое і больш дзяцей.
Як паведаміла намеснік начальніка па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, начальнік аддзела адраснай дапамогі, быту і сям’і Наталля Іолап, у мінулым годзе “мацярынскі” капітал аформілі 93 шматдзетныя сям’і. Нагадаю, што грашовыя сродкі можна выкарыстаць пасля паўналецця дзіцяці для яго далейшай адукацыі, сацыяльных паслуг, медыцынскай дапамогі і паляпшэння жыллёвых умоў. На сённяшні дзень у раёне пражывае 525 шматдзетных сем’яў, якія выхоўваюць траіх і больш хлопчыкаў і дзяўчынак.
Кацярына Яцушкевіч.