Вёска чыгуначнікаў: чым жывуць закруцінцы?
У Вялікарыцкім сельскім Савеце на адну вёску стала больш. Ідучы насустрач пажаданням жыхароў былой станцыі Закруцін, на восеньскай сесіі раённага Савета дэпутатаў было прынята рашэнне надаць станцыі статус вёскі. Дарэчы, аб гэтым раённая газета “Голас часу” пісала. Гістарычна склалася так, што на станцыі сяліліся чыгуначнікі, якія тут атрымлівалі жыллё. Зараз у Закруціне жывуць амаль адны пенсіянеры, толькі некалькі сям’яў яшчэ працуюць.
Як паведаміў старшыня Вялікарыцкага сельвыканкама Віктар Кірычун, у Закруціне зарэгістравана 26 жыхароў, а пражываюць 30 чалавек. З закруцінцамі сустрэлася прадстаўнічая дэлегацыя на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Пятром Губеем. Кіраўнікі разнастайных службаў і арганізацый – камунальнай, землеўпарадкавальнай, электрасувязі, Маларыцкага бюро РУП “Брэсц¬кае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру”, а таксама намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Сцепанюк прыехалі на сустрэчу з вяскоўцамі, каб вызначыць кола пытанняў і акрэсліць спектр праблем, якія сёння хвалююць закруцінцаў, і дапамагчы іх аператыўна вырашыць, калі ў гэтым ёсць неабходнасць.
На сустрэчу, якая ладзі¬лася ў зале чакання чыгуначнай станцыі, прыйшла амаль палова вёскі. Размова атры¬малася насычанай і доўжылася больш за гадзіну. Першае пытанне, якое ўзнялі закруцінцы – гэта дрэнная мабільная сувязь і адсутнасць інтэрнэту. Мабільныя тэлефоны сігнал сувязі ловяць не кожны раз.
– Праблема з сотавай сувяззю існуе не толькі ў Закруціне, – гаворыць начальнік вузла элект¬расувязі Анатоль Клюнчык. – Дрэнна працуюць сотавыя тэлефоны і на тэрыторыі Арэхаўскага сельсавета. У гэтым выпадку ёсць наступны выхад: райвыканкам напіша хадайніцтва ў адрас аператараў мабільнай сувязі, каб тыя ў бліжэйшы час паправілі сітуацыю ў лепшы бок. Што тычыцца інтэрнэту, то яго не будзе, пакуль не стане стабільна працаваць мабільная сувязь. Цягнуць спецыяльны высокахуткасны кабель для падключэння некалькіх абанентаў да сусветнай сеткі надзвычай дорага.
Пыталіся вяскоўцы, калі будзе заасфальтава¬ны ўчастак дарогі да Закруціна. Намеснік стар¬шыні райвыканкама Дзмітрый Сцепанюк даў зразумелы і вычарпальны адказ: на 2018 год у планах рамонт дарогі на Пажэжын і часткі дарогі на Радзеж. Паступова будзе праводзіцца рамонт мясцовых дарог. Прыйдзе час, дойдзе чарга да Закруціна. Слушнай была заўвага жанчын аб тым, каб у снегапад грэйдар чысціў дарогу на 50 метраў даўжэй, таму што ўзнікаюць праблемы з пад’ездам аўта¬лаўкі і пошты.
– Ніякіх праблем у гэтым я не бачу, – падкрэсліў Пётр Губей. – Дарогу будуць чысціць, і тут ніякіх пы¬¬танняў узнікаць не па¬вінна.
Было некалькі нара¬кан¬няў і на работу аўталаўкі. Па словах вяскоўцаў, прадукты прывозяць не заўсёды свежыя, а бывае, што нават і пратэрмінаваныя. Дарэчы, усе заўвагі былі ўзяты на кантроль. Падрабязна вяскоўцам была растлумачана сітуацыя з іх но¬вым статусам. У сувязі з тым, што станцыя Закруцін стала вёскай, кожнаму неабходна прайсці перарэгістрацыю ў пашпарце, якая каштуе палову базавай велічыні. Сёння гэтая сума складае 12 рублёў 50 капеек, а таксама атрымаць у Маларыцкім бюро РУП “Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру” ўдакладненне да пасведчання аб рэгістрацыі кватэры ці дома, за якое неабходна заплаціць 0,2 базавай велічыні, або 4 рублі 60 капеек. Некалькі пытанняў да асобных служ¬баў мелі прыватны характар. У цэлым сустрэча была змястоўнай, пазнавальнай і цікавай. Вяскоўцы атрымалі магчымасць на месцы задаць усе свае хвалюючыя пытанні і тут жа паслухалі абгрунтаваныя адказы. Ніхто з жы¬хароў Закруціна не застаўся па-за ўвагай. Тыя пытанні, якія патрабавалі больш дэталёвага разгляду, адпаведнымі службамі былі ўзяты на кантроль.
Тут жа, напрыканцы сустрэчы, на вясковым схо¬дзе адкрытым галасаваннем быў выбраны стараста Закруціна Аляксандр Куіш.
Кацярына ЯЦУШКЕВІЧ.