Выхаванцы Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў — на міжнароднай вышыні
У скарбонцы дасягненняў вучняў Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў шмат узнагарод, заваяваных на розных абласных і рэспубліканскіх конкурсах. У апошні час вучні ўстановы адукацыі прымаюць актыўны ўдзел і ў міжнародных творчых спаборніцтвах. І заўсёды вяртаюцца з заслужанымі ўзнагародамі. Вось апошнія таму пацвярджэнні.
Харэаграфічны калектыў “Задорный каблучок” (кіраўнік Ірына Кавалеўская) прыняў удзел у ІІ міжнародным конкурсе выканальніцкага мастацтва “Вясенні зоркапад”. Ён праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і камітэта па культуры Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі, а таксама Цюменскай абласной думы і Дэпартамента па грамадскіх сувязях, камунікацыі і маладзёжнай палітыцы Цюменскай вобласці.
У намінацыі “Эстрадная харэаграфія” малодшая група калектыву ўзнагароджана дыпломам другой ступені. А вось у намінацыі “Народная харэаграфія” старэйшая група “Задорного каблучка” атрымала дыплом лаўрэата трэцяй ступені.
З узнагародамі вярнуліся вучні дзіцячай школы мастацтваў і з ХVІІІ абласнога конкурсу выканаўцаў на народных інструментах “Пралескі”. Выступленне Аксаны Стасюк на балалайцы журы адзначыла дыпломам І ступені (настаўнік Вікторыя Багданава, канцэртмайстар Маргарыта Рэянтовіч). А вось Дзмітрый Зайцаў за віртуозную ігру на баяне ўзнагароджаны дыпломам ІІІ ступені (настаўнік Ірына Пятрухіна).
Мікалай НАВУМЧЫК.