Прадстаўнікі грамадскай арганізацыі з Германіі пабывалі з сяброўскім візітам у Маларыце

Маларыцкі тэрытарыяль­ны цэнтр сацыяльнага абслу­гоўвання на­сель­ніцтва для паляпшэння абслу­гоўвання грамадзян наладзіў су­пра­цоўніцтва з грамадскімі ар­га­нізацыямі, дабрачыннымі фондамі, цэнтрамі падтрымкі міжнародных гу­­манітарных ініцыятыў. Так, у Маларыце з сяброўскім візітам пабывалі прад­стаўнікі грамадскай арганізацыі “Эку­­меністычная Чарнобыль-дапамога” (г.Карст-Бютген, Федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія) на чале з яе старшынёй  Ані Мюлер.

Супрацоўніцтва з гэтай арга­нізацыяй было наладжана ў 2018 годзе. Асноўная мэта сёлетняга візіту –  умацаванне міжнародных кантактаў і абмен  вопытам работы. На тэрыторыі Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва гасцей з Германіі сустракалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маларыцкага райвыканкама Аляксандр Няхаеў, дырэктар МТЦСАН Людміла Алесік, загадчыца аддзялення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Вольга Антонава.

Пасля невялікай аглядавай экскурсіі па цэнтры госці наведалі аддзяленне  дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту, пазнаёміліся з яго работай,  а таксама пабывалі ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына”, Маларыцкім раённым цэнтры народнай творчасці.

– Ад грамадскай арганізацыі “Эку­меністычная Чарнобыль-дапамога” мы ўжо атрымалі гуманітарную дапамогу, – гаворыць загадчыца аддзялення сацыяльнай падтрымкі на­сельніцтва МТЦСАН Вольга Антонава. – Цяпер чакаем чарговае яе паступленне. Сёння ў нашым цэнтры на ўліку знаходзіцца 23 сацыяльна-ўразлівыя катэгорыі грамадзян (6498 чалавек), у іх ліку – 476 адзінокіх, 555 – шматдзетных (трое і больш дзяцей), 1845 – тых, хто адзінока пражывае.  Многія з іх маюць патрэбу ў гуманітарна-рэчавай дапамозе: адзенні, абутку, посудзе… Атрымаць гуманітарную дапамогу можа кожны, хто мае ў гэтым патрэбу, адзін раз на год пры наяўнасці адпаведных дакументаў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 9
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий