“Сустрэў вайну на Маларытчыне” Успаміны франтавіка

У краязнаўчым музеі “Спадчына” раённай гімназіі захоўваецца пісьмо, якое адпраўлена па пошце з Маларыты  31 мая 1941 года. Яго аўтарам з’яўляецца  Уладзімір Яфімавіч Казлоўскі. Пісьмо адрасавана маці  ў Кіеў.

 Ён піша: “Добры дзень, дарагая мама! Раскажу аб усім па па­рад­ку. Як нам паведамілі, што хутка выязджаем у лагеры, дык адразу за­баранілі пісаць да­до­му лісты.  Забарона тры­ма­лася тры тыдні. І вось мы пераехалі ў за­ходнюю вобласць Бе­ларусі. Апы­нуліся пад Брэстам, у мяс­тэчку Ма­ларыта. Мяне ад­разу назначылі ў каравул ахоўваць маёмасць, якая засталася на станцыі. Хут­ка я заўважыў, што знік мой чамаданчык, у якім былі папера, канверты, руч­­ка… Сёння, упершыню за 13 дзён знаходжання ў Маларыце, я паўгадзіны хадзіў па мястэчку… Не­каль­кі слоў пра сябе. Жы­вем мы на станцыі  ў па­латках. Адчуваю сябе добра. Усё ёсць. Адно дрэнна: тут вакол адны балоты ды праз 6-7 дзён ідуць дажджы…”

Уладзімір Яфімавіч Каз­лоўскі нарадзіўся 3 кра­савіка 1920 года ў Бел­гарадзе. У 1934 г. скончыў школу, працаваў токарам. У 1936 годзе паступіў у тэхнікум фізкультуры, які скончыў у 1940 годзе, і быў прызваны ў армію. Трапіў у Беларусь, слу­жыў у 235-м гаўбічным артылерыйскім палку.

«Першага мая 1941 года мы ўдзельнічалі ў па­радзе ў Мазыры, – апавядаў у сваіх успамінах пасля вайны Ула­дзі­мір Казлоўскі,– а дру­гога мая ноччу нас накі­ра­валі ў летнія лагеры паблізу Брэст-Літоўска. Палаткі стаялі літаральна побач з дзяржаўнай мя­жой СССР. Памятаю, як пачалася вайна. Прач­нуўся ад грому выбухаў. Нам паведамілі, што нем­цы ўжо абышлі Брэст і рушылі па Смаленскай дарозе. Мы накіраваліся на ўсход, а потым замас­кі­раваліся ў лесе. Я быў паранены ў галаву і трапіў у палон, адтуль апынуўся ў Саксоніі ў рабочай ка­мандзе будаўнікоў».

Праз некаторы час Ула­дзімір Казлоўскі разам са слесарам з Ленінграда Якавам Шаўчэнкам збеглі і ўлетку 1942 года апы­нуліся ў Польшчы. Але там іх выдалі немцам. Уцекачоў па­садзілі ў турму, затым ад­правілі на прымусовую працу. Адтуль Уладзімір Казлоўскі збег у 1944 годзе…

Служыў у знішчальным супраць­танкавым артылерыйскім полку, які знаходзіўся ў рэзерве галоўнага ка­мандавання. З гэтым пал­­ком і дайшоў Уладзімір Казлоўскі да Пра­­­­гі, быў другі раз па­ра­нены і кантужаны. Ля­чыўся ў мед­санбаце, потым служыў на тэры­торыі Чэ­хаславакіі. У ліс­тападзе 1945 года вярнуўся ў Бе­ларусь, дэмабілізаваўся і пае­хаў у Кіеў. Паступіў у інс­тытут фізкультуры, пра­цаваў інструктарам фіз­культуры ў мантажна-тэх­нічным трэсце, пас­ля – у рэспубліканскім спорт­­камітэце. Затым Уладзімір Каз­лоўскі стаў  трэнерам па лёгкай ат­летыцы, ар­бітрам, ат­рымаў званне за­­слу­­жанага трэнера Ук­раінс­кай ССР (1980). Уз­нагароджаны ордэнам  Ай­­чыннай вайны I ступені (1985). Па­мёр 8 студзеня 2000 года.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий