“Наша история” Кредит на сем лет под 2 процента годовых — строительство жилья в 1974 году (Малорита)
У 1974 годзе газета Маларыцкага раёна выдавалася пад назваю “Сельскае жыццё”. У падшыўцы за гэты год у адном з нумароў журналісты газеты “Голас часу” знайшлі інфармацыю аб тым, на якіх умовах у той час выдзяляліся крэдыты на будаўніцтва жылля.
Напрыклад, індывідуальным забудоўшчыкам крэдыт на будаўніцтва жылля ў 1974 годзе даваўся на льготных умовах.
Звычайна крэдыты выдаваўся да 700 рублёў на тэрмін да сямі гадоў. Настаўнікам, якія пражывалі ў вёсцы, пазыка выдзялялася да 1000 рублёў з пагашэннем роўнымі долямі на працягу дзесяці гадоў, урачам – да 1200 рублёў на той жа тэрмін. За карыстанне крэдытам браліся працэнты з разліку два працэнты гадавых, а пры пратэрміноўцы – тры працэнты гадавых.
Дазвол на будаўніцтва даваўся асобам, якія не мелі жылля або жылі ў абмежаваных умовах, вялікім сем’ям. Зямельныя ўчасткі моглі быць: у горадзе – ад 300 да 600 квадратных метраў (ад 3 да 6 сотак), у сельскай мясцовасці – ад 700 да 1200 (ад 7 да 12 сотак), уключаючы плошчу пад усімі пабудовамі. За самавольнае, без належнага дазволу будаўніцтва вінаватыя падвяргаліся штрафу да 300 рублёў, а будынак падлягаў зносу самім забудоўшчыкам або за яго кошт.
Падрыхтаваў Мікалай Навумчык.