У Маларыцкім раёне падчас акцыі “Чысты лес” сабралі 13 кубаметраў бытавога смецця
19 кастрычніка ў краіне прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя “Чысты лес”.
У “Чыстым лесе” сёлета актыўны ўдзел прынялі вучні сярэдніх школ № 1 і 2 райцэнтра, Мельніцкай БШ, Хаціслаўскай і Чарнянскай СШ, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “БРСМ”, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённай інспекцыі “Энерганагляд”, работнікі дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.
Парадак добраахвотнікі наводзілі ў лясным масіве, у месцах адпачынку, вакол населеных пунктаў. Сіламі ўдзельнікаў сёлетняй акцыі “Чысты лес” сабрана і вывезена 13 кубаметраў бытавога смецця.