У Маларыце адбудзецца традыцыйны агляд-конкурс абрадавага фальклору і народныя гулянні
У гарадскім парку Маларыты ў нядзелю, 2 жніўня, пройдзе 9-ы раённы агляд-конкурс абрадавага фальклору “Спадчына зямлі маларыцкай”
У праграме:
13.00 – 21.00 – работа гандлёвых кропак і атракцыёнаў;
15.00 – 19.00 – 9 раённы агляд-конкурс абрадавага фальклору “Спадчына зямлі маларыцкай”:
– дэманстрацыя абраду “Зажынкі” ўдзельнікамі фальклорных калектываў Маларыцкага раёна;
– выстаўкі майстроў народнай творчасці і нацыянальнай кухні;
19.00 – 21.00 — “Песні маёй зямлі!” — канцэрт мастацкай самадзейнасці раёна з удзелам заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага дзіцячага клуба аматараў фальклору “Вясковая табала” Хаціслаўскага СДК