Матулі, узнагароджаныя ордэнам Маці (Маларыцкі раён)
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі № 358 “Аб узнагароджанні ордэнам Маці”, за нараджэнне і выхаванне пяцярых і больш дзяцей узнагароды атрымалі 240 жанчын краіны, сярод іх і адзінаццаць маларытчанак.
Сярод узнагароджаных:
Юлія Вітальеўна Абрамава, апрацоўшчык рыбы і морапрадуктаў прадпрыемства “Санта-Брэмар”;
Вольга Сяргееўна Бярчук, рэжысёр ГДК;
Алена Міхайлаўна Гаўрылюк, хатняя гаспадыня;
Ганна Віктараўна Горбік, вядучы бухгалтар групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці фінансавага аддзела Маларыцкага райвыканкама;
Людміла Мікалаеўна Дварак, памочнік выхавальніка Маларыцкага дзяржаўнага яслі-сада № 6;
Лія Уладзіміраўна Дымарчук, аператар сувязі аддзялення паштовай сувязі Брэсцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі;
Вікторыя Віктараўна Рудык, выхавальніца Маларыцкага дзяржаўнага яслі-сада №3;
Жанна Аляксандраўна Тарасюк, санітарка Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы;
Аліна Пятроўна Федарук, хатняя гаспадыня;
Алена Сцяпанаўна Чэрнікава, балетмайстар Хаціслаўскага СДК;
Юлія Віктараўна Яскіч, жывёлавод СУП “Савушкіна”.
Віншуем матуль з высокай узнагародай!