Боль і смутак: у Борках 20 сакавіка адбудзецца жалобнае мерапрыемства ў памяць аб ахвярах спаленых нацыстамі і іх памагытамі вёсак (Маларыцкі раён)

Напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатыні і усіх спаленых вёсак Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у Маларыцкім раёне 20 сакавіка каля абеліску на месцы спаленай вёскі Боркі адбудзецца жалобнае мерапрыемства, прысвечанае трагедыі ўсяго беларускага народа. 

Пачатак у 13.00 

У Борках напрыканцы верасня 1942 года нацысты і іх памагатыя растралялі 711 вяскоўцаў, сярод якіх было 130 дзетак, а сам населены пункт спалілі. Усяго ж толькі на Маларытчыне карнікі знішчылі  13 вёсак разам з іх жыхарамі. 

Поделиться:
  •  
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий