Узнагароды маларытчан на музычных конкурсах

Вучні Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў працягваюць удзельнічаць у творчых спаборніцтвах рознага ўзроўню. Скарбонка іх дасягненняў пастаянна папаўняецца новымі ўзнагародамі. 

Раённая газета “Голас часу” ўжо некалькі разоў пісала пра Марка Пішчыка і тыя ўзнагароды, якія ён атрымаў, дэманструючы сваё майстэрства. Толькі за апошні час хлопец прыняў удзел у некалькіх музычных конкурсах. І ў кожным з іх выступленне адзначана ўзнагародай.

Напрыклад, дыплом ІІ ступені з на­даннем звання “Лаўрэат” прысуджаны Марку (настаўнік Маргарыта Рэянтовіч) на VIII рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок” (Лідскі вянок, вочны ўдзел, праводзіўся ў тры туры). Хлопец дэманстраваў сваё майстэрства ў намінацыі “Фартэпіяна” (узроставая катэгорыя да 9 гадоў уключна).

Выніковым стала выступленне Марка і на VI адкрытым рэспубліканскім конкурсе музычнага мастацтва Бе­ларусі “Спадчына” (г.Заслаўе, вочны ўдзел, праводзіўся ў тры туры), які праходзіў пры падтрымцы Мі­ністэрства культуры Беларусі. У на­мі­нацыі “Фартэпіяна. Сольнае і ансамблевае выкананне” юны музыкант атрымаў дыплом ІІ ступені з прысваеннем звання “Лаўрэат”.

Адзначыла выступленне Марка Пішчыка і журы І міжнароднага конкурсу піяністаў “Piano Premium-2021” (г. Рэчыца, дыстанцыйная форма, праводзіўся ў два туры). У першай узроставай групе (да васьмі гадоў) у намінацыі “Салісты” ён узнагаро-джаны дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.

Карына Міцук, яшчэ адна вучаніца Маргарыты Рэянтовіч, прымала ўдзел у ІІ рэспубліканскім конкурсе мастацтваў “Рытмы планеты” (дыстанцыйная форма), арганізата-рам якога выступіла грамадскае аб’яд­нанне “Саюз музыкальных дзеячаў”. Згодна з вынікамі гэтага творчага спаборніцтва ў намінацыі “Інструментальны жанр” (узроставая катэгорыя 7-8 гадоў) Карына атрымала дыплом лаўрэата ІІІ ступені.
Маргарыта Рэянтовіч ар­гані­за­тарамі творчых спаборніцтваў узнагароджана дыпломамі і граматай за высокае педагагічнае майстэрства, плённую працу ў выхаванні і адукацыі вучняў.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий