У  Маларыцкім лясгасе вызначылі лепшага лесаруба

«Лесаруб – 2021» У  Маларыцкім лясгасе вызначылі лепшага лесаруба 2021 года. У спаборніцтве за права называцца лепшым прынялі ўдзел вопытныя вальшчыкі прадпрыемства, а таксама вальшчыкі-юніёры.

Спаборніцтва па пра­фе­сійным майстэрстве вальш­чыкаў лесу традыцыйна пра­водзіцца ў адпаведнасці з па­трабаваннямі правілаў чэмпіянату свету сярод лесарубаў і складаюц­ца з двух этапаў і пяці прак­тыкаванняў у асабістым заліку. Удзельнікам трэ­ба паказаць свой прафе­сія­на­лізм у тым, чым ім да­водзіцца займацца што­дзень. Пераможцаў спа­борніцтва вызначала журы на чале са старшынёй, га­лоўным ляснічым Мала­рыцкага лясгаса Ула­дзі­мірам Афанасенкам па выніках пяці этапаў (валка дрэў,  замена ланцуга бен­запілы, распілоўка кам­бінаваным рэзам, дакладная распілоўка, абрэзка сучча). У кожным відзе спа­борніцтва конкурсныя балы налічваліся за хуткае, дакладнае і якаснае выкананне практыкаванняў (неабходна было дапусціць як мага менш памылак). Аднак самым галоўным па­трабаваннем да кан­курсантаў было выкананне правілаў бяспекі працы.

У выніковай табліцы спаборніцтва “Лесаруб-2021” Маларыцкага лясгаса першае месца ў асабістым заліку заняў вальшчык Ужоўскага ляс­ніцтва Аляксандр Анішчук, другое – вальшчык Пажэжынскага лясніцтва  Сяргей Качанка. Замкнуў тройку лідараў  вальшчык Хаціслаўскага лясніцтва Васіль Тыцык. Сярод вальшчыкаў-юніёраў першае месца заняў Арцём Навумчык з Маларыцкага лясніцтва, другое – Дзмітрый Голуб з Маларыцкага лясніцтва.

Пераможцы “Лесаруб-2021” хутка будуць абараняць гонар Маларыцкага лясгаса на аналагічных абласных  спаборніцтвах.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий