Чарговая ўзнагарода Маларыцкай раённай бібліятэкі

Падведзены вынікі абласнога туру VIІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”. У намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю” дыпломам другой ступені ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны аддзел маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі.

На суд журы была даслана ра­бота “Праваслаўныя храмы Ма­­­ларытчыны”. Яна змяшчае поў­­ную інфармацыю пра ўсе пра­ва­слаўныя храмы (у тым лі­ку і тыя, якія знаходзяцца на могілках) Маларыцкай царкоўнай акругі. Гіс­торыя кожнага з іх прад­стаўлена асобнай брашурай, ілюстраванай фотаздымкамі. Ва ўсіх шаснаццаці выданнях ма­тэрыял размяшчаўся ў наступнай паслядоўнасці: апісанне архітэктурнага выгляду будынка царквы, яе гісторыя, храналогія слу­жэння святароў у храме.

Між   іншым,  першыя напрацоўкі ў раённай бібліятэцы пра гісторыю цэркваў Маларытчыны з’явіліся яшчэ ў 2006 годзе. Аднак дэталёвая  праца пачалася ў другой палове 2017 года. Яна вялася сумесна з кандыдатам багаслоўскіх навук, благачынным Маларыцкай царкоўнай акругі,  протаіерэем Вік­тарам Паляціла.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий