Віншуем з узнагародай ад Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта!

Маларыцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

Узнагародзіць Граматай Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта

Таццяну Міхайлаўну Лаўрэенка, начальніка аддзела па адукацыі Маларыцкага раённага выканаўчага ка­мітэта, за шматгадовую дабрасум­ленную працу, высокі ўзровень пра­фе­сійнага майстэрства, значны асабісты ўклад у адукацыю раёна і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння;

Аляксандра Аляксандравіча ХАНЧУКА, на­чальніка цэнтра банкаўскіх паслуг №115 у г. Ма­ларыта Рэгія­нальнай дырэкцыі па Брэсц­кай воб­ласці адкрытага акцыянернага та­ва­рыства «Белаграпрамбанк», за шмат­­гадовую і плённую працу, вы­сокі прафесіяналізм і ў сувязі з 30-годдзем з дня ўтварэння адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк».

Узнагародзіць Пісьмом падзякі Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта

Аліну Андрэеўну Хільчук, аператара персанальных электронна-вылічальных машын 5 разраду ўчастка транспарту, уліку расходу і рэалізацыі газу Маларыцкага раёна газазабеспячэння фі­ліяла «Кобрынскае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»,  за добрасумленную працу ў сістэме газавай гаспадаркі, прафесіяналізм, ак­тыўны ўдзел  у грамадскім жыцці працоўнага калектыву і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.

Поделиться:
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий