КУЛІ ЛЯГЛІ Ў ЦЭЛЬ

У рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “ДТСААФ: слаўнае імя мацуй справамі сваімі” ў СШ № 2 прайшлі спаборніцтвы на кубак па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Удзельнікамі іх былі вучні-дапрызыўнікі школ раёна. Арганізатары спаборніцтваў – Кобрынска-Маларыцкая арганізацыйная структура ДТСААФ – ставілі мэту папулярызаваць кулявую стральбу сярод моладзі, павысіць спартыўнае майстэрства, вызначыць кандыдатаў у зборную каманду для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах, якія пройдуць у канцы кастрычніка г.г. Канстанцін Міронаў, начальнік групы прызыву райваенкамата, віншуючы юных стралкоў, адзначыў, што спаборніцтвы – добры пачатак для тых, хто будзе служыць у арміі, пажадаў, каб кулі ляцелі ў цэль.
У асабістым і камандным заліку першыя месцы занялі стралкі Олтушскай СШ Дзмітрый Холапаў, Яўген Кахавец, Артур Крэнь. Трэніруе іх Анатоль Алесік. Другое каманднае месца заняла Хаціслаўская СШ, трэцяе – СШ № 2. У асабістым заліку другімі і трэцімі сталі Уладзіслаў Ятчук з СШ № 2, Андрэй Алесік з СШ № 1, Сяргей Панамарэнка, Дзмітрый Струнчук з Хаціслаўскай СШ, Сяргей Пашкевіч з Пажэжынскай СШ і Валянцін Галоўчык з Олтушскай СШ.
У арсенале ўзнагарод пераможцаў і іх трэнераў – дыпломы, граматы, прыз і кубак.
Валянціна КОЗАК.
НА ЗДЫМКУ: у час спаборніцтваў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в “ГЧ” 20.10.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий