Перамогі маларытчан на міжнародным фестывале “Белавежская зорка — 2021”
У Брэсце прайшоў IV міжнародны шматжанравы фестываль “Белавежская зорка – 2021”, удзел у якім прымалі і многія салісты і творчыя калектывы Маларытчыны, дасягнуўшы значных перамог.
Поспехі ў эстрадным вакале
З узнагародамі з міжнароднага форуму вярнуліся многія выхаванцы Вікторыі Ляўчук. У лік лаўрэатаў І ступені ў намінацыі «эстрадны вакал» трапілі: Аляксандра Касянюк (сола 6-7 гадоў ) з песняй “Гармонь моя”; Анастасія Алесік (сола 14-15 гадоў ) з песняй “Патанцуем, Джэк”; трыа «Cool kids» у складзе Марыі Пстыга, Ганны Батурынай і Вольгі Галоўчык (ансамблі 10-11 гадоў) з песняй “Папенькина дочка”. Лаўрэатамі ІІ ступені сталі: Юля Пятрова (сола 6-7 гадоў) з песняй “Лунатики”; Вера Мантурава (сола 6-7 гадоў) с песняй “Островок добра”; Кацярына Бурштын (сола 12-13 гадоў) з песняй “Undo”; дуэт “Cool kids” у складзе Варвары Струнец і Кіры Алесіюк (ансамблі 6-7 гадоў)з песняй “Божья коровка”. Званне лаўрэатаў ІІІ ступені заваявалі: Яўгенія Грыневіч (сола 10-11 гадоў) з песняй “Космас”; дзіцячы вакальны ансамбль “Cool kids” (ансамблі 6-7 гадоў) з песняй “Шчасце”.
Дыпламантамі І ступені сталі: Дар’я Гардзіенка (сола 14-15 гадоў ) з песняй “У неба” і Марына Шыгімага (сола 12-13 гадоў) з песняй “Мы так нерэальны”. У ліку дыпламантаў ІІ ступені – Ілья Блоцкі (сола 10-11 гадоў) з песняй “Cant’t stop the feeling”.
Харэаграфічныя перамогі
З дыпломам І ступені вярнуўся з фестывалю танцавальны калектыў “Смайлікі”. У складзе яго дзеці 5-6 гадоў, харэаграфічнаму мастацтву вучыць іх Кацярына Джур. Гэта было першае выступленне юных танцораў на міжнароднай сцэне. Танцавальны калектыў ГДК “Smile dance” (старэйшая група, узрост 8-9 гадоў) таксама заваяваў дыплом І ступені, а калектыў “Smile dance” (малодшая група, узрост 7 гадоў) атрымаў дыплом ІІ ступені.
Паспяхова выступілі і выхаванцы Аляксандры Вашчынчук. Студыя эстраднага танца “BLACK CAT” у малодшай узроставай катэгорыі атрымала дыплом ІІІ ступені з танцам «Ангел и я». Дзеці ўпершыню выступалі на вялікай сцене. Бацькі падрыхтавалі сюрпрыз для сваіх дзяцей. У гонар прэм’еры яны падарылі ім торт з малюнкам дзяўчынак, якія танцуюць. Старэйшая група атрымала дыплом лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі «народны танец».
Святлана МАКСІМУК.