Зарапад узнагарод вуч­няў і настаўнікаў дзі­­цячай школы мас­­тацтваў

Студзень для вуч­няў і настаўнікаў дзі­­цячай школы мас­­тацтваў – трады­цыйны месяц удзелу ў розных конкурсах і фес­тывалях. Не стаў выключэннем і сёлетні год. Пачатак года стаў багатым на ўзнагароды, якія ат­рыманы ў творчых дыстанцыйных між­народных і рэс­публіканскіх конкурсах. А пахваліцца, сапраўды, ёсць чым. Як і здзівіцца тале­навітасці юных маларытчан.
У фестывалі-конкурсе “Скары вяршыну” (г.Іўе Гродзенскай вобласці) гран-пры заваяваў Марк Пішчык у намінацыі “Інстру­ментальны жанр. Фартэпіяна” ва ўзрос­тавай катэгорыі 6-9 га­доў. Між іншым, гэты конкурс праводзіўся на працягу ўсяго 2021 года і складаўся з чатырох частак (сезонаў). Згодна з умовамі творчага спаборніцтва, канкурсанты, якія сталі лаўрэатамі І ступені ў кожным сезоне, прэтэндавалі на атрыманне гран-пры. На гэты раз пашанцавала Марку. Да таго ж яго настаўніца – Маргарыта Рэянтовіч – узнагаро­джана дыпломам “Лепшы настаўнік” за высокі ўзро­вень падрыхтоўкі ўдзель­ніка фестывалю-кон­кур­су.
Шмат заслужаных узнагарод у скарбонку дасягненняў атрымалі вучні дзіцячай школы мастацтваў за ўдзел у адкрытым рэгіяналь­ным дзіцячым конкур­се харэаграфіі і выяў­ленчага мастацтва “Пры­бужскія Каляды-2022”. У намінацыі “Выяў­ленчае мастацтва” дып­ломамі лаўрэата І сту­пені адзначаны работы Дамінікі Ніканчук (настаўнік Дзмітрый Лу­цык) і Вікторыі Кучы­най (настаўнік Інэса Гаў­рылюк), дыпломамі лаў­рэата ІІ ступені – Марыі Бягезы і Марыі Пятровай (настаўнік Інэса Гаўрылюк), дыпломамі лаўрэата ІІІ ступені – Ксеніі Томчык і Марыі Марчук (настаўнік Інэса Гаўрылюк), Юліі Падлужнай і Аліны Юхімец (настаўнік Жанна Крывенка). У намінацыі “Харэаграфія” поспех спадарожнічаў “Задорному каблучку” (настаўнік Анастасія Герасімук). Гэты харэаграфічны ка­лектыў уганараваны дыпломам ІІ ступені.


Вучні дзіцячай школы мастацтваў прымалі ўдзел і ў ІІІ міжнарод­ным шматжанравым кон­кур­се мастацтваў “Зімовая хваля “(г.Мінск). У намінацыі “Інструментальнае выкананне. Фартэпіяна” Сафія Дзідзенка стала дыпламантам І сту­пені, а Вікторыя Жу­ліна – лаўрэатам ІІ ступені (настаўнік Ала Кавалевіч).
Журы адзначыла выступленне маларытчан і на ІІІ рэспубліканскім конкурсе выканальніцкіх мастацтваў “Запалі зор­ку” (г.Івацэвічы). Жу­ры гэтага творчага спабор­ніцтва ў намінацыі “Інстру­ментальны жанр. На­родныя інструменты. Баян” узнагародзіла дыпломамі лаўрэата ІІІ ступені Андрэя Абрамука і Дзмітрыя Пятручыка (настаўнік Раіса Астапук).
Але гэта далёка не поўны пералік тых перамог, якія заваявалі вучні дзіцячай школы мастацтваў на творчых спаборніцтвах. Пра іх мы раскажам у адным з бліжэйшых нумароў газеты
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий