Лідар года

У Брэсце прайшоў абласны этап VII рэспубліканскага  аг­ляду-конкурсу “Лі­дар года-2022”. У намінацыі “Піянер го­да” другое выніковае месца заняла вучаніца 7 “А” класа раённай гімназіі Лізавета Буян. Яна  ўзнагароджана граматай і статуэткай “Лідар года-2022”. У творчым спабор­ніцтве пры­малі ўдзел пераможцы раённых этапаў. У кожнага з  удзельнікаў была свая група падтрымкі. У Лізаветы – гэта вучні 5 “Б” класа,  піянеры  дружыны імя Нюры Кі­жаватавай раённай гімназіі:  Мілана Кот,  Арына Бурштын,  Кацярына Кавальчук, Анастасія Алесіюк і Аліна Юхімук.

– Праграма агляду-конкурсу ўклю­чала чатыры разнапланавыя заданні, – гаворыць педагог-арганізатар раённай гімназіі Вольга Махнавец. – На суд журы была прадстаўлена візітка “Лідар будучыні” (адвольнае выступленне ў творчай форме), “ТikТok-партфоліа” (відэаролік  пра дзейнасць канкурсанта, яго лідарскія якасці,  за­хапленні), “Талент” (творчы нумар). 

– Яшчэ ў адным конкурсным выпра­баванні – “Акадэмія праектавання” – я прадстаўляла праект пад назваю “Месца прыцяжэння – Маларытчына”,- кажа Лізавета. – У ім расказвала  пра тое,  чаму неабходна наведаць з экскурсіяй наш раён. Сваю ўвагу я акцэнтавала  на Маларытчыне гераічнай (пра Ню­ру Кіжаватаву), праваслаўнай (пра ­праваслаўныя храмы, якія з’яўляюцца культурнай каштоўнасцю), векавой (пра цара-дуба),  унікальнай (пра Маларыцкі строй адзення, тэхналогію ткацтва “кажушком” і народнага майстра Рэспублікі Беларусь Сцепаніду Сцепанюк з Дарапеевіч),  гасціннай (пра  грачанікі). Я імкнулася пераканаць журы ў тым,  што на Маларытчыне ёсць на што паглядзець, дзе пабываць,  што гэта – край непаўторны і не толькі таму, што тут жывуць гасцінныя,   працавітыя і шчырыя людзі.

Рыхтаваць конкурсныя матэрыялы, – працягвала далей Лізавета, – нам з Вольгай Уладзіміраўнай Махнавец дапамагала яшчэ мая мама –  метадыст Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Клаўдзія  Рыгораўна. Безумоўна,  крыўдна,  што не хапіла ўсяго аднаго бала да першага месца. Для мяне гэта стане стымулам для  больш грунтоўнай падрыхтоўкі да ўдзелу ў конкурсе ў наступным годзе.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий