Спаборнічалі більярдысты

На Маларытчыне прайшло асабістае першынство раёна па більярдзе 2022 года сярод мужчын.

Ініцыятарам яго правядзення  стаў Маларыцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і Маларыцкай ЖКГ. Спаборніцтвы праводзіліся на працягу двух дзён у ГДК і гарадской лазні па  дзеючых правілах гульні ў більярд  (па алімпійскай сістэме).

Па выніках спаборніцтва першае месца заняў Юрый Фёдараў, другое – Ілья Чыкіта, трэцяе – Андрэй Мантураў.

Мікалай  НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий